Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

19

Супраць карупцыi

14.11.2013
На каардынацыйнай нарадзе, якая прайшла пад старшынствам пракурора Аляксандра Алісевіча, абмяркоўваліся меры па супрацьдзеянні карупцыі і эканамічным злачынствам у Капыльскім раёне. Аналізуючы сітуацыю, Аляксандр Анатольевіч акцэнтаваў увагу прысутных — супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў, іншых зацікаўленых службаў — на тым, што ў нашым раёне гэта работа ў многім з’яўляецца аднатыпнай, паколькі існуе слабое ўзаемадзеянне паміж асобнымі аддзеламі і службамі РАУС. Як сведчаць праверкі, праводзімыя пракуратурай Капыльскага раёна, упушчэнняў у рабоце многіх прадпрыемстваў, арганізацый і устаноў нямала. І хаця яны не заўсёды носяць крымінальны характар, тым не менш адсутнасць юрыдычнай пісьменнасці можа дорага каштаваць, бо, як вядома, няведанне Закона не пазбаўляе ад адказнасці. Таму адной з прапаноў для занясення ў пратакол нарады, якая была агучана намеснікам старшыні райвыканкама Алай Раеўскай (яна ўзначальвае раённую камісію па супрацьдзеянні карупцыі), і была неабходнасць арганізацыі своеасаблівага юрыдычнага ўсенавуча па самых злабадзённых пытаннях, што ўзнікаюць у гаспадарнікаў. У прыватнасці, правядзенне дзяржзакупак. Падчас нарады давялося трымаць справаздачы аб тым, як ліквідаваны выяўленыя пракурорскай праверкай недахопы, прадстаўнікам некаторых арганізацый раёна — аддзела адукацыі, спорту і турызму і ДЛГУ “Капыльскі лясгас”. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей