Даследаванні, якія праводзяць школьнікі Капыльшчыны, былі адзначаны ўзнагародамі на абласным штогадовым конкурсе даследчых работ навучэнцаў, які прайшоў на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
[caption id="attachment_31339" align="aligncenter" width="443" caption="Мацвей Матусевіч, Васіліса Ермаловіч з навуковымі кіраўнікамі А. М. Сікорскім і Т. А. Колас"]

[/caption]
Згодна з рашэннем журы Дыпломам ІІ ступені ў секцыі “Беларуская мова і літаратура” былі ўзнагароджаны Васіліса Ермаловіч і Лізавета Асіповіч, навучэнкі 11 класа ДУА “СШ № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага” (навуковы кіраўнік — Таццяна Анатольеўна Колас) за даследаванне “Дыялектызмы як сродак стварэння мясцовага каларыту ў рамане Цішкі Гартнага “Сокі цаліны”.
Таксама Дыплом ІІ ступені, але ў секцыі “Біялогія”, атрымала Яна Чаркоўская, навучэнка 10 класа ДУА “Гімназія №1 г. Капыля” (кіраўнік Мікалай Паўлавіч Стульба) за работу “Количественное содержание витамина Р в чаях, травяных сборах и чаге березовой”.
[caption id="attachment_31299" align="aligncenter" width="443" caption=" М. П. Стульба і Яна Чаркоўская"]

[/caption]
Дыплом ІІІ ступені ў секцыі “Геаграфія” атрымаў дзевяцікласнік ДУА “СШ №2 г. Капыля імя Ц. Гартнага” Мацвей Матусевіч (кіраўнік Анатоль Мікалаевіч Сікорскі) за дослед “Школьная перепись: сколько нас? Какие мы?”
Разам са сваімі навуковымі кіраўнікамі названыя школьнікі прымуць удзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. Пажадаем поспеху юным навукоўцам!
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Фота аўтара і Паўла ШЭІНА
Комментарии