Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Надзейная ахова

04.11.2013
Сваё прафесійнае свята 29 кастрычніка адзначылі супрацоўнікі Капыльскага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. [caption id="attachment_31225" align="aligncenter" width="443" caption="Аляксандр Кісялёў віншуе са святам ветэрана службы Мікалая Турэйскага"][/caption] З года ў год калектыў службы якасна выконвае галоўную задачу — забеспячэнне надзейнай аховы аб’ектаў па складзеных дагаворах, раскрыццё злачынстваў і ахова грамадскага парадку ў зонах і на маршруце патрулявання. У штаце аддзялення  сёння працуе 64 чалавекі, з якіх 15 — міліцыянеры, 49 — вольнанаёмныя работнікі. Супрацоўнікі раённага аддзялення Дэпартамента аховы “на выдатна” нясуць сваю службу, за што неаднаразова былі адзначаны ў ліку лепшых сярод аналагічных аддзяленняў аховы Мінскай вобласці. Такія высокія паказчыкі невыпадковыя: калектыў пастаянна праводзіць трэніроўкі, у тым ліку сумесныя вучэнні са спецыялістамі аддзела па надзвычайных сітуацыях і нарадамі міліцыі. За 9 месяцаў бягучага года супрацоўнікі аддзялення здзейснілі 526 выездаў па сігнале “Трывога”, з іх 52 — на спрацоўванне трывожных кнопак, падчас якіх затрымана 15 парушальнікаў. За бягучы год службай раскрыта 5 крымінальных спраў, з іх дзве — з выкарыстаннем службовага вышуковага сабакі. Таксама супрацоўнікамі аддзялення затрымана 192 пешаходы-парушальнікі і перададзены работнікам аддзялення ДАІ для прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. “За 61 год існавання сістэмы аховы служба прайшла няпросты і дастойны шлях, — сказаў падчас віншавання калектыву, ветэранаў службы са святам начальнік Капыльскага аддзялення Дэпартамента аховы Аляксандр Кісялёў. — Сёння Дэпартамент аховы — гэта залог грамадскай стабільнасці, устойлівага развіцця краіны, здароўя і спакою нашых жыхароў. У барацьбе са злачыннасцю, часта рызыкуючы сваім жыццём, вы не раз даказвалі вернасць грамадзянскаму доўгу, вернасць прысязе. Упэўнены, вы здольны выканаць любыя пастаўленыя перад вамі задачы!” Словы ўдзячнасці за прафесіяналізм і годнае выкананне сваіх абавязкаў прагучалі таксама ад намесніка начальніка Капыльскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні падпалкоўніка Уладзіміра Рудакоўскага. Пасля афіцыйнай часткі віншаванні з прафесійным святам асабіста ад Аляксандра Кісялёва атрымалі і супрацоўнікі аддзялення, якія знаходзіліся непасрэдна на баявым пасту. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара      

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей