Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

З пытаннямi - да дзяржкантролю

04.11.2013
На прамую лінію і прыём грамадзян, якія правёў старшыня Салігорскага міжраённага камітэта дзяржаўнага кантролю Сяргей Прахорчык, звярнуліся чатыры чалавекі. Як адзначыў Сяргей Мікалаевіч, адным з самых хвалюючых стаў зварот жыхароў дома №39 па вул. Пралетарскай у Капылі, дзе ўзніклі праблемы з каналізацыйнай сістэмай. У сувязі з гэтым Капыльскай ЖКГ даручана ў тэрміновым парадку правесці прачыстку сістэмы з далейшым вывучэннем сітуацыі на ўчастку каналізацыйнага калектара на названай вуліцы. Таксама дадзена даручэнне жыллёва-камунальнай службе па ўхіленні непаладкаў з асвятленнем па вул. Цімкавіцкай (на скрыжаванні каля гаргазу). Акрамя таго, узяты на кантроль пытанні па законнасці працаўладкавання і пастаноўцы бухгалтарскага ўліку ў адным з прадпрыемстваў. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей