7 лістапада — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Паважаныя жыхары Капыльшчыны!
Прыміце віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі, які назаўсёды застанецца ў гісторыі, у лёсе пакаленняў. Аддаём даніну павагі і ўдзячнасці ветэранам, на долю якіх выпалі цяжкія выпрабаванні, людзям, якія рабілі ўсё, каб жыццё было мірным і ста-більным.
Сёння Рэспубліка Беларусь — суверэнная дзяржава, якая карыстаецца павагай і аўтарытэтам у міжнароднай супольнасці. Наша краіна ўпэўнена ідзе па выбраным народам шляху развіцця, у аснове якога — ідэалы гуманнасці, увагі да кожнага чалавека.
Жадаем усім моцнага здароўя, плёну ў працы, шчаслівых і светлых дзён.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Комментарии