Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

90

Дискотечное движение-2010

22.09.2010

Паспяхова закончыўся для прадстаўнікаў Капыльшчыны трэці абласны конкурс дзіджэяў “Дыскатэчны рух-2010”.

У ім узялі ўдзел вядучыя дзіджэі і арганізатары дыскатэк Дзяржынскага, Любанскага, Чэрвеньскага, Салігорскага і іншых раёнаў Міншчыны. Арганізатарамі конкурсу, які прайшоў у горадзе Слуцку, выступілі ўпраўленне культуры Мінскага аблвыканкама, Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці, аддзел па справах моладзі Мінскага аблвыканкама і Слуцкі райвыканкам.

За званне лепшых змагаліся 12 каманд, кожная з якіх падрыхтавала індывідуальную праграму. Літаральна ўсе атрымалі дыпломы, граматы і каштоўныя падарункі ў розных намінацыях, а дзіджэі Дзяніс Адуцкевіч (Дзяржынскі раён), Андрэй Сургучоў, Аляксей Патапаў і Максім Мароз (Капыльскі РЦК) былі адзначаны яшчэ і асабістымі прызамі.


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей