Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Карціна сумная

29.10.2013
Паводле інфармацыі дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу па стане на 25 кастрычніка 2013 года гаспадаркі раёна зменшылі валавую вытворчасць малака ў параўнанні з мінулым годам на 3664 кілаграмы. Толькі 11 сельгаспрадпрыемстваў дасягнулі або пераўзышлі свой леташні паказчык. Найбольш прыраслі ААТ “Піянер-Агра”, КСУП “Грозава-агра” і ЗАТ “Жыліхава”, дзе валавы надой да ўзроўню 2012 года склаў 112%. Менш, чым у 2012 годзе і надой ад адной каровы — 10,69 кг супраць 11,01 кг. Са станоўчага боку на названую дату тут можна адзначыць работу ААТ “Ціміразеўскі” — на 1,3 кг больш, чым летась, КСУП “С “Лясное” (на 1 кг), ЗАТ “Жыліхава” (на 0,8 кг). Увогуле ж самыя высокія надоі ў ААТ “Старыца-Агра” — 14,3 кг малака ад кожнай каровы. Ніжэй за мінулагодні і рэзультат па продажы прадукцыі — на 1697 кг менш, таварнасць склала 87% супраць 86% летась. Толькі пяць гаспадарак выканалі даручэнне мець таварнасць малака не ніжэй за 90%. Гэта ф-л “Лакнея”, ААТ “Старыца-Агра”, ААТ “Капыль-скае”, ф-л “В. Раёўка” і КСУП “С “Лясное”. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей