Каманда ДУА «Бучацінская СШ» узнагароджана Дыпломам удзельніка і Дыпломам «За лепшую творчую прэзентацыю» па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу на лепшы аздараўленчы лагер у намінацыі «Лепшы лагер працы і адпачынку». Прэзентацыя творчых праектаў адбылася ў кастрычніку ва ўстанове адукацыі «Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня», дзе ад нашага раёна была прадстаўлена праграма выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, з цікавай назвай «Вяжем веники.tut».
Аўтары творчай работы - дырэктар Святлана Іванаўна Сташаніна і намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Аксана Віктараўна Грыневіч
(на здымку). 12 хлопчыкаў і дзяўчынак з гэтай установы адукацыі, а таксама чацвёра навучэнцаў ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна» прэзентавалі названую праграму на сцэне «Зубраняці».
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Комментарии