Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

Ці ружовага колеру ружовы фламінга?

27.10.2013
З-за асаблівасцей будовы тулава і незвычайнага колеру пер’я фламінга немагчыма пераблытаць ні з якой іншай птушкай. Але, як ні дзіўна, адны з самых прыгожых птушак зусім не абавязаны сваёй афарбоўкай уласным генам. Ружовая і чырвоная афарбоўка пер’я фламінга абумоўлена наяўнасцю ў іх складзе пігментаў — фарбуючых рэчываў групы каратыноідаў. А атрымліваюць яны гэтыя рэчывы з ежы, аснову якой складаюць дробныя чырвоныя рачкі арцеміі, а таксама водарасці. Дарэчы, птушкам, якія ўтрымліваюцца ў заапарках, у ежу дадаюць буракі і моркву, інакш пакрысе яны стануць... белымі. Па гэтай жа прычыне птушаняткі імператарскага пінгвіна, як толькі пачынаюць самастойна харчавацца, набываюць свае рыжыя пёркі па баках галавы.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей