Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

“Чысты лес”

26.10.2013
Каля 400 жыхароў Капыльшчыны прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Чысты лес”, прымеркаванай да Года беражлівасці, якая праводзілася 12 кастрычніка. Як расказала намеснік дырэктара ДЛГУ “Капыльскі лясгас” па ідэалагічнай рабоце Алена Курловіч, гэта экалагічнае мерапрыемства было арганізавана ў рэспубліцы ўжо пяты раз і сёлета прайшло пад дэвізам “Захоўваючы лес, мы захоўваем будучыню”. Акцыя дапоўніла пералік добрых спраў, праводзімых у рамках месячніка па навядзенні парадку, які аб’яўлены ў нашым раёне з 1 кастрычніка па 1 лістапада 2013 года. Вяліся работы па навядзенні парадку ў лясах, ліквідацыі там несанкцыянаваных сметнікаў будаўнічых і бытавых адходаў. Асаблівая ўвага надавалася тым лясным угоддзям, якія размешчаны паўз аўтамабільныя дарогі, а таксама найчасцей наведваюцца людзьмі або прымыкаюць  да  населеных  пунктаў.  Так, навучэнцы гімназіі № 1 і СШ № 3 г. Капыля разам са сваімі педагогамі працавалі ў лясных масівах у напрамку Старыцы і Скабіна. Былі арганізаваны адпаведныя работы і з удзелам членаў школьных лясніцтваў — Лясноўскага і Бучацінскага. Выйшлі на дабрачынную акцыю і работнікі лясгаса. Усяго было ўбрана і вывезена 18 кубічных метраў бытавых адходаў. У некаторых лясніцтвах рабілі і дапаўненне лясных культур. “Акцыя “Чысты лес” носіць не толькі экалагічны, але і выхаваўчы характар, — адзначае Алена Курловіч. — Яе арганізатары імкнуліся запрасіць да ўдзелу як мага больш моладзі, дзяцей і падлеткаў. А таму ёсць упэўненасць, што цяпер яны не толькі не будуць выкідваць смецце ў лесе або ўздоўж аўтадарог, але і самі стануць прапагандаваць беражлівыя адносіны да нашага ляснога багацця”. Дарэчы, такія дабрачынныя мерапрыемствы дапамагаюць не толькі лесу дыхаць больш лёгка, але і эканомяць дзяржаўныя сродкі. Штогод лясгасы рэспублікі расходуюць каля шасці з паловай мільярдаў рублёў на навядзенне парадку ў лесе. Арганізоўваюцца работы па добраўпарадкаванні месцаў адпачынку, абсталёўваюць іх кантэйнерамі для збору смецця. Устанаўліваюцца аншлагі на прыродаахоўную тэматыку, якія заклікаюць грамадзян ашчадна адносіцца да лесу і не забруджваць яго. Аднак нягледзячы на ўсе намаганні, праблема несанкцыянаваных сметнікаў застаецца актуальнай, і таму такія акцыі толькі на карысць усім. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей