Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Толькі добрых дарог

27.10.2013
Прадпрыемствам па перавозках пасажыраў і грузаў, якое дамінуе ў раёне, з’яўляецца адкрытае акцыянернае таварыства “Аўтамабільны парк №21”. Сёлета толькі за 9 месяцаў аўтапаркам перавезена звыш 330 тысяч тон грузаў, 540 тысяч пасажыраў. [caption id="attachment_31057" align="aligncenter" width="443" caption="Ігар Рудзеня, Міхаіл Рудзеня, Іван Пішчэўскі"][/caption] Калектыў, які налічвае 121 чалавек, на працягу апошніх гадоў прыкладвае ўсе намаганні, каб роднае прадпрыемства не толькі трымалася на плаву, але і дастойна выглядала сярод аналагічных структур. Не сказаць, што аўтапарк сёння працуе без цяжкасцей. Становішча на рынку транспартных паслуг даволі нестабільнае і складанае . І  звязана гэта як з разна-стайнымі аб’ектыўнымі, так і суб’ектыўнымі акалічнасцямі. І няхай змяняюцца заказчыкі, адчуваецца канкурэнцыя прыватных асоб па асноўных відах дзейнасці (перавозка грузаў і пасажыраў) — адкрытае акцыянернае таварыства імкнецца з года ў год выканаць і перавыканаць усе даведзеныя прагнозныя паказчыкі. [caption id="attachment_31058" align="aligncenter" width="295" caption="Вадзім Каляда"][/caption] Асноўны ўклад у фінансавую стабільнасць аўтапарка ўносяць вадзіцелі грузавога транспарту. Нягледзячы на тое, што прадпрыемства знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, яно не ўступае буйным гарадскім аўтапаркам вобласці па выпрацоўцы на адзін аўтамабіль. Дзякуючы рабоце менавіта гэтага звяна за 9 месяцаў удалося зарабіць каля 8 млрд рублёў. Сёлета шматтонныя машыны капыль-скага прадпрыемства можна сустрэць на будаўніцтве трасы М-4  Мінск– Магілёў, у г. Фаніпалі на будаўніцтве беларуска-швейцарскага завода па вытворчасці гарадскога пасажырскага і чыгуначнага транспарту, на добраўпарадкаванні і будаўнічых аб’ектах гг. Мінска, Салігорска, Пінска. Аўтапарк супрацоўнічае і з арганізацыямі раёна — райпалівазбытам, жыллёва-камунальнай гаспадаркай, райспажыўтаварыствам, сельгаспрадпрыемствамі. Па словах дырэктара акцыянернага таварыства Уладзіміра Сахара, на грузаперавозках усе вадзіцелі працуюць выдатна. Сярод лепшых з лепшых можна адзначыць Дзмітрыя Коласа, Міхаіла Рудніцкага, Мікалая Мяцельскага, Віталія Пратасевіча, Аляксандра Макаўчыка, Уладзіміра Марушэўскага, Анатоля Каско, Аляксандра Гладкага, Алега Дуная і іншых. [caption id="attachment_31059" align="aligncenter" width="443" caption="Уладзімір Казак"][/caption] Не сакрэт, што апошнія 10-15 гадоў зменшылася колькасць пасажыраў на міжгародніх і прыгарадных маршрутах. Кардынальна выправіць гэтую сітуацыю, відаць, ужо немагчыма. Тым не менш, адміністрацыя аўтапарка шукае шляхі выхаду з гэтага становішча… і знаходзіць іх. Напрыклад, нядаўна на 40% знізілі кошт білетаў на міжгароднія маршруты для студэнтаў — адчувальна павялічыўся паток пасажыраў, асабліва ў выхадныя дні. Большая запаўняльнасць сёлета стала і на прыгарадных аўтобусах. Нядрэнна спрацавалі гарадскія маршруты, хаця тут назіраецца і невялікая праблема: у сувязі з павелічэннем жыхароў у так званым прамраёне тыя аўтобусы, якія абслугоўваюць гэту частку горада, шчыра кажучы, не спраўляюцца з пасажырапатокам. Вырашыць праблему дапаможа дадатковая адзінка, якую плануюць увесці ў наступным годзе. Запатрабаванасць зручнага транспарту адчуваецца і ў турыстычнай дзейнасці прадпрыемства. Для гэтага неабходна набыць яшчэ адзін камфартабельны аўтобус МАЗ-152062. [caption id="attachment_31060" align="aligncenter" width="443" caption="Уладзімір Марушэўскі"][/caption] Ёсць у аўтапарку сярод вадзіцеляў аўтобусаў прызнаныя работнікі, прафесіяналы сваёй справы. Старажыламі прадпрыемства лічацца Уладзімір Казак, Анатоль Казак, Юрый Дарашэвіч, Іван Каляда, Мікалай Карпучок, Дзмітрый Мароз, Анатоль Шчурскі (дарэчы, за добрасумленную шматгадовую працу ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь). Сярод адказных работнікаў, якія нядаўна ўліліся ў калектыў, — Віталь Рудніцкі і Аляксандр Місючэнка. [caption id="attachment_31061" align="aligncenter" width="295" caption="Віктар Берднік"][/caption] Для таго, каб аўтобус ці грузавік своечасова выйшаў на лінію, неабходна не толькі адказнасць вадзіцеляў за даручаны транспарт, але і добры штат тэхнічнай службы. Узначальвае яе вопытны інжынер Віктар Бокун. З душой да даручанай справы падыходзяць мастак-афарміцель Віктар Берднік, каваль-меднік Валерый Гурын, без якога не абыходзіцца ні адзін складаны рамонт. З лепшага боку можна адзначыць зваршчыка аўтапарка Андрэя Сняжко. Добра зарэкамендаваў сябе студэнт Бабруйскага дзяржаўнага аўтатранспартнага каледжа Вадзім Каляда, які праходзіць на прадпрыемстве слясарную практыку. Мэтанакіраваны, адказны цімкавіцкі хлопец не проста “адбывае” дні, а імкнецца дасканала вывучыць кожны вузел, агрэгат і практычна, і тэарэтычна. [caption id="attachment_31062" align="aligncenter" width="443" caption="Уладзімір Фурык"][/caption] — У кожнай структуры нашага прад-прыемства ёсць на каго раўняцца, — адзначае Уладзімір Сахар. — Надзейна працуюць галоўны бухгалтар Таццяна Вішнеўская, спецыяліст па кадрах Надзея Ткачук, эканаміст Валянціна Радкевіч, дыспетчар Тамара Струнеўская, вадзіцель бензавоза Уладзімір Фурык, вадзіцель Мікалай Лосік. З душой і павагай да пасажыраў ставяцца старшы білетны касір аўтастанцыі “Капыль” Святлана Уласік, касіры Зінаіда Касцючонак, Наталля Гурская. [caption id="attachment_31063" align="aligncenter" width="310" caption="Анатоль Шчурскі"][/caption]

Калектыў аўтапарка №21 умее не толькі выдатна працаваць, але і прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Шматлікія конкурсы, канцэрты, выставы творчых работ, якія арганізуе Цімкавіцкі сельвыканкам, амаль ніколі не абыходзяцца  без транспартнікаў. Задзейнічаны работнікі прадпрыемства і на добраўпарадкаванні тэрыторый сельсавета, г. Капыля. У дадатак, яны жывуць і актыўным спартыўным жыццём. Апошні поспех калектыву аўтапарка — другое месца ў зімовай абласной спартакіядзе ААТ “Мінаблаўтатранс”.

[caption id="attachment_31064" align="aligncenter" width="443" caption="Вольга Саковіч, Лілія Махнёва, Таццяна Вішнеўская"][/caption] Самыя цёплыя словы дырэктара аўтапарка №21 гучалі ў адрас ветэранаў прадпрыемства Людмілы Гурыновіч, Станіславы Лазоўскай, заслужанага работніка аўтапарка Мікалая Дыдэнкі, Кацярыны Шчарбаковай, Аляксандра Галубовіча, Леаніда Белазаровіча, Мікалая Шкуцькі і іншых. — Напярэдадні Дня аўтамабілістаў і дарожнікаў хацелася б падзякаваць калектыву за добрасумленную працу, — падкрэсліў Уладзімір Сахар. — Работнікаў ААТ “Аўтамабільны парк №21”, ветэранаў-аўтатранспартнікаў і ўсіх аўтамабілістаў віншую з надыходзячым прафесійным святам, жадаю поспехаў, здароўя, дабрабыту, шчасця і толькі добрых дарог! Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара                  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей