Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

23

Навіны рэгіёна (CMigrator copy 1)

22.10.2013
Бучацінскі сельсавет. в. Бучаціна. Заменена агароджа. На грамадскіх могілках вёскі заменена старая агароджа на 390 метраў новай драўлянай. Работы праведзены за кошт сродкаў мясцовага бюджэту і сектара занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыкан- кама. в. Страхіні Ачыстка могілак Па ініцыятыве жыхароў гэтай вёскі за кошт уласных сродкаў насельніцтва з дапамогай сельвыканкама спілаваны аварыйна-небяспечныя дрэвы на мясцовых могілках. На гэтым тыдні ім на дапамогу па ачыстцы ад зарасніку накіраваўся атрад, у які ўвайшлі супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і валанцёры ГА “БРСМ”. в. Лютовічы Адкрыецца мемарыял У хуткім часе каля гэтага населенага пункта адкрыецца мемарыяльны комплекс ахвярам Халакоста. Вучні Бучацінскай СШ з настаўніцай Г. А. Марушка правялі вялікую пошукавую работу. Яны звярнуліся ва ўпраўленне па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр Халакоста, а таксама знайшлі сведкаў тых страшных дзён, калі расстрэльвалі мірных жыхароў у лесе каля вёскі. аг. Жыліхава Новы педагагічны комплекс Ужо паўтара месяца, як Жыліхаўская СШ стала вучэбна-педагагічным комплексам дзіцячы сад-сярэдняя школа. З дапамогай мясцовай гаспадаркі быў праве- дзены належны рамонт да ад- крыцця ўстановы. Цяпер 13 самых маленькіх жыхароў аграгарадка наведваюць дзіцячы сад на месцы, а не ездзяць, як раней, у Бучаціна. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей