Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Для ўдасканалення сістэмы аховы працы

20.10.2013
Па ініцыятыве аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама быў праведзены семінар на тэму “Удасканаленне сістэмы кіравання аховай працы ў арганізацыі”. На яго былі запрошаны спецыялісты па ахове працы, члены камісій па правядзенні атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы і адказныя за сістэму кіравання аховай працы. Правялі семінар намеснік дырэктара Мясцовага фонду ўкаранення сучасных сродкаў бяспекі працы Зінаіда Паўловіч і метадыст фонду Святлана Маркава. Адным з асноўных пытанняў было азнаямленне з новым Законам Рэспублікі Беларусь “Аб ахове працы”, які ўступіць у сілу 14 студзеня 2014 года. Як было адзначана, новыя заканадаўчыя нормы накіраваны на ўзмацненне патрабаванняў да захавання нормаў па ахове працы як да наймальнікаў, так і да працаўнікоў. Напрыклад, незахаванне ўмоў, неабходных для забеспячэння бяспекі працы дае работніку права не выконваць дадзеныя работы. З другога боку, Закон дае права кіраўнікам больш строга правяраць працаўнікоў на прадмет алкагольнага ці наркатычнага ап’янення. Асобны артыкул – нормы, якія рэгулююць ахову працы непаўналетніх. Асноўнай мэтай Закона з’яўляецца ўдасканаленне нормаў, скарачэнне вытворчага траўматызму і павышэнне бяспекі працы і сацыяльнай абароны працаўнікоў. Таксама ў ім вызначаны некаторыя новыя тэрміны па ахове працы. Падчас семінара адбылося навучанне спецыялістаў правілам эксплуатацыі модуля электроннай формы прадастаўлення вынікаў атэстацыі працоўных месцаў па ўмовах працы. Акрамя таго, былі названы асноўныя напрамкі ў рабоце арганізацый па забеспячэнні работнікаў сродкамі індывідуальнай засцярогі ў адпаведнасці з Тэхнічным рэгламентам Мытнага Саюза “Аб бяспецы сродкаў індывідуальнай засцярогі”. Да ўвагі прысутных была таксама прапанавана выстава сучасных сродкаў індывідуальнай засцярогі (на здымку). Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей