Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Рэзультаты парадавалi

18.10.2013
Каманда з 24 чалавек прадставіла Капыльшчыну на 26-м Нацыянальным фестывалі бегу “Языльская дзясятка”, які прайшоў напрыканцы верасня ў Старых Дарогах. Нашы юныя спартсмены паказалі нядрэнныя рэзультаты. Так, Марына Нікалаеня і Руслан Гарнастай — выхаванцы ДЮСШ Капыльскай РПА БПС работнікаў АПК — занялі першае месца (кожны ў сваёй групе) на дыстанцыі “Беларуская вярста” (1 км 97 м). Віншаванні з другім месцам прымала Мілана Драніч, а з трэцім — Кацярына Пытляк, абедзве дзяўчынкі займаюцца ў ДУ “Капыльская СДЮШАР”. Многія бегуны спыніліся на кроку ад п’едэстала гонару і занялі чацвёртыя месцы. Гэта Максім Бушыла, Аляксандра і Віталь Калыхан, Аляксей Крывецкі, Аляксей Мельнікаў, Ганна Баразнёнак і Яўгенія Цвірко. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей