Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

Помнiм пра героя-земляка

15.10.2013
Стракаты кастрычнік 1913 года на сваім 13-ым дні гучным голасам немаўляці абвясціў суседзям, а пасля і жыхарам вёскі Рым (з канца 60-х гадоў ХХ стагоддзя – Дусаеўшчына. – Аўт.), што ў сям’і Рамашкаў, Васіля і Акуліны, нарадзіўся першынец-сынок. Дом Рамашкаў стаяў на дзядзінцы цяперашняй сядзібы фермера Сяргея Бердніка – невялічкі (сенцы і жылы пакой), нізенькі, драўляны домік. Але ў ім хапіла месца люльцы, шчасцю, радасцям. Да 1922 года (да ўтварэння саўгаса) сям’я жыла бедна. Бацькі працавалі на пана Аколава, які выкупіў рыменскія землі. Двое дзетак: Мікола і малодшая дачушка Ганна радавалі бацькоў. Сын, як дрэўца, цягнуўся да неба – быў рослы, шыракаплечы, са светлымі валасамі і блакітнымі, колеру пагодлівых нябёс, вачамі. Сям’я рана страціла бацьку, маці часта хварэла… Колю прыходзілася даглядаць сястру, працаваць па гаспадарцы. Ім яшчэ пашчасціла, што пасля пажару ў 1929 годзе (са слоў сведак, якія чулі аповед ад сваіх бацькоў) іх дом агонь не крануў. Толькі іх дом і дом Карабейкі (на Сялку другі злева) засталіся цэлымі. Хлопчык добра вучыўся, многа чытаў, меў добрую памяць… Пасля заканчэння сямі класаў у 1932 г. сярэдняй беларускай школы Капыля (цяпер гімназія №1) юнак па вечарах працаваў загадчыкам клуба ў вёсцы (была заўважана працавітасць, а таксама стараннасць, добрасумленнасць і здольнасць юнака). Сястра Ганна працавала выхавацельніцай у дзіцячым садзе імя Сталіна тут жа ў вёсцы. Стала жыць лягчэй. У 1935 годзе Мікалай Рамашка быў прызваны на службу ў рады Чырвонай Арміі, служыў у зенітным артылерыйскім дывізіёне. Юнак палюбіў армейскую службу і застаўся служыць у арміі. У 1939 годзе быў прыняты ў рады КПСС. З 22 чэрвеня (з самага пачатку вайны) 1941 года па 4 студзеня 1943 г. Рамашка служыў на Паўночна-Заходнім фронце на пасадзе намесніка камандзіра зенітнага артылерыйскага дывізіёна па палітчасці. Ён не даведаецца, што памерла, прыкаваная да ложка, паралізаваная маці, што і яго сястра з акупіраванай вёскі, дзе праведзена катаванне вяскоўцаў, пакінула родны куточак і знайшла прытулак у другім раёне. Мікалай, як салдат-абаронца, рашуча і бясстрашна сваім прыкладам натхняе байцоў на барацьбу з ворагам. Аб бясстрашшы нашага земляка сведчаць узнагароды: медаль “За адвагу”, ордэн Чырвонай Зоркі. У студзені 1943 года М. В. Рамашку было прысвоена званне маёра. Ён быў назначаны намеснікам камандзіра зенітнага артылерыйскага палка па палітчасці. Загінуў у няроўным баі 30 чэрвеня 1944 года. Землякі ганарацца Мікалаем Васільевічам. Восенню 1967 г. жыхары вёскі Дусаеўшчына каля базавай школы ўрачыста адкрылі помнік у гонар героя. З вясны да першага снегу ён патанае ў кветках на клумбах. Ускладаюцца кветкі, прыносяцца вянкі ў дзень Перамогі, у дзень вызвалення Беларусі, у дзень нараджэння героя. Яго імя змешчана на стэле побач з імёнамі загінуўшых аднавяскоўцаў. Аб ім ведаюць дарослыя і дзеці, дзякуючы мерапрыемствам, якія праводзяцца дырэктарам Дзяржынскай школы Ларысай Анатольеўнай Муратавай, настаўнікамі гэтай навучальнай установы, а таксама бібліятэкарам сельскага дома культуры Галінай Аляксандраўнай Сінюк. Імем героя названа і адна з вуліц нашай вёскі. Свой аповед я хачу закончыць вершам, прысвечаным М. В. Рамашку: Он присягу давал, цевье винтовки сжимая, И священным словам этим сердцем внимая, Сознавал, что и в мирные дни, и в минуты набата Клятва Родине для воина свята! Быть верным Отчизне своей, как матери, Гордиться, любить и беречь от всех бед, Встать на защиту в минуту опасности, Жизнь положить на алтарь побед. В бронзе воскресший, сегодня он с нами, Родины сын, боец удалой. По праву гордится Отчизна такими сынами, Гордимся и мы — наш земляк, наш Герой. Ядвіга МАЛЕВІЧ, в. Дусаеўшчына  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей