Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

38

Квiтней, наш Капыль старажытны!

15.10.2013
У наступным годзе наш Капыль адзначае 740 гадоў з моманту ўпамінання ў Галіцка-Валынскім летапісу. Яго багатая гісторыя з’яўляецца стымулам для напісання вершаў і аповедаў, яшчэ раз пацвярджаючы, што зямля капыльская вельмі спрыяльная для нараджэння таленавітых людзей. Квiтней, наш Капыль старажытны! Над Белай Руссю, вольнай, квяцістай, Слава, як песня, удалеч ляціць. Пра гарадок, што рэчкай спавіты бруістай, На высокіх пагорках стагоддзі стаіць. Квітней, наш Капыль старажытны! Хай вечна гамоняць крыніцы твае Пра белыя росы і спелыя жыты, Радасці, шчасця ўсім тут стае! Спрадвеку твой гонар – народ працавіты, І талентаў-творцаў, як зорак суквецце. Для сяброў ты заўсёды адкрыты, Для нас – найдаражэйшы ў свеце. А памяць лунае над роднымі хатамі, Як над імі трывожна званілі званы, Тады сыны твае сталі салдатамі, Каб больш ты ніколі не ведаў вайны. У новых будоўлях твая маладосць, Тут мары юнацтва ўзнёсла цвітуць, Заўсёды ты быў, будзеш і ёсць, Калі дзеці бацькоўскай дарогай ідуць. Квітней, наш Капыль старажытны! Хай вечна бруяцца крыніцы твае, Звон царкоўны пад небам блакітным Веру ў светлае заўтра дае! Клаўдзія РОГАВА, г. Капыль  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей