Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

17

Бязмежжа духоўнай музыкі

14.10.2013
Нядзеля. Раніца. У касцёле парафіі святых Пятра і Паўла толькі-толькі скончылася святая імша. Але вернікі не спяшаюцца разыходзіцца. Справа ў тым, што да нас у Капыль завітаў студэнцкі ансамбль, які выконвае духоўную музыку. Спачатку цудоўная музыка і спевы чуліся недзе з-пад самых нябёсаў: спевакі размясціліся на харах, пад самым дахам касцёла. Сваёй творчасцю яны дапаўнялі імшу, якую праводзіў ксёндз Аляксандр. А ўжо пасля заканчэння богаслужэння занялі месца перад алтаром. І хаця ансамбль яшчэ малады (толькі два месяцы хлопцы спяваюць разам), аднак іх творчасць заслугоўвае высокай адзнакі. Таму пацвярджэнне – кветкі, якія ўручыў музыкам юны наведвальнік касцёла Яўген Свяцкі (на здымку). Візіт маладых музыкантаў на Капыльшчыну зусім невыпадковы. Справа ў тым, што арганізатар и стваральнік ансамбля Эдуард Сініца нарадзіўся ў нашым горадзе. Тут жа скончыў першы клас у Дзіцячай школе мастацтваў. І ўжо сёння ён выказвае словы вялікай удзячнасці сваёй першай настаўніцы – Валянціне Віктараўне Ляшко. Як адзначыў Эдуард у невялікай прамове, усе музыканты з ансамбля – людзі розныя, нават належаць да розных рэлігійных канфесій. Але сапраўднае мастацтва не ведае межаў. Таму з упэўненасцю можна сказаць, што маладых людзей аб’яднала шчырае служэнне музыцы. А менавіта – духоўнай музыцы. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей