Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

13

На палетках Капыльшчыны (CMigrator copy 1)

10.10.2013
Гаспадаркі раёна вядуць уборку цукровых буракоў — па стане на 8 кастрычніка план выкананы на 58%. Накапана 117 242 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 352,1 ц/га. Вывезена 102 503 тоны, у тым ліку за апошні дзень — 4064 тоны. Самая высокая ўраджайнасць гэтай культуры ў ААТ “Капыльскае” — 451 ц/га. Заканчваецца ўборка кукурузы на зялёны корм і сілас — нарыхтавана 165 541 тона кукурузнага сіласу, у тым ліку за апошні дзень — 2163 тоны. Для ўборкі кукурузы на зерне адведзена 5712 га, з якіх ужо ўбрана 49,5%. Намалочана 22 026 тон пры сярэдняй ураджайнасці 78 ц/га. Найлепшыя паказчыкі ў ЗАТ “Жыліхава” — 102 ц/га. Падрыхтавала Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей