Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

Яшчэ напаўняюцца сіласныя траншэі

07.10.2013
Нягледзячы на даволі халоднае надвор’е, у раёне працягваецца нарыхтоўка кармоў — назапашваецца кукурузны сілас. На працягу ўсёй корманарыхтоўчай кампаніі (з вясны і да восені) на раённую ветэрынарную службу ўскладзены абавязкі ажыццяўляць кантроль за якасцю нарыхтоўваемых кармоў, выкананнем тэхналогіі пры вядзенні работ. Разам з галоўным ветэрынарным урачом раёна Леанідам Палешчуком давялося наведацца ў некаторыя гаспадаркі — КСУП “Доктаравічы” і ААТ “Малінава”, дзе стан спраў з назапашваннем травяністых кармоў для буйной рагатай жывёлы можна назваць дыяметральна супрацьлеглым. Калі ў “Доктаравічах” ужо маецца 24,1 ц кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву жывёлы, і гэта на 3,2 ц к. адз. больш, чым летась, то ў ААТ “Малінава” ўдалося нарыхтаваць толькі 11,1 ц к. адз. — на 0,4 ц менш, чым летась на абазначаную дату (3 кастрычніка). У абодвух сельгаспрадпрыемствах вяліся корманарыхтоўчыя работы. У “Доктаравічах” запаўнялася здробненай зялёнай кукурузнай масай траншэя ля в. Вуглы. Тут жа яе трамбаваў магутны “Амкадор”. За ходам работ назірала лабарант Вольга Касцяленя, пад’ехаў пракантраляваць закладку сіласу і дырэктар сельгаспрадпрыемства Уладзімір Дземянкоў. Леанід Паляшчук у іх прысутнасці праверыў зялёную масу на вільготнасць, замераў тэмпературны рэжым. “Усе паказчыкі ў норме, — адзначыў галоўны ветурач, — адпавядае неабходным памерам і даўжыня рэзкі кукурузы. Значыць, корм павінен атрымацца добрай якасці”. [caption id="attachment_30638" align="aligncenter" width="443" caption="В. Касцяленя, Л. Паляшчук, У. Дземянкоў правяраюць якасць закладкі сіласу"][/caption] Накіроўваемся ў ААТ “Малінава”, дзе на ферме в. Даменікова размясцілася сіласная траншэя. Паводле слоў галоўнага ветурача гаспадаркі Барыса Ясючэні, закладка тут вялася чатыры дні, а зараз ідзе закрыццё ямы. Работнікі гаспадаркі, сярод якіх былі і галоўныя спецыялісты, зварвалі пры дапамозе паяльнай лямпы і ўладкоўвалі на траншэі плёнку, раскідвалі зверху леташнюю салому. Цікава было даведацца меркаванне галоўнага ветурача пра забяспечанасць гаспадаркі кармамі і прычыны, па якіх гэтыя работы вяліся такімі нізкімі тэмпамі. — На жаль, кармоў нам хопіць толькі да сакавіка-красавіка будучага года, — адзначыў Барыс Міхайлавіч. — Мы назапасілі толькі 3592 тоны сенажу (59% да плана), пакуль маем 940 тон сіласу (цяпер ідзе закрыццё першай ямы). Яшчэ застаецца ўбраць каля 160 га кукурузы (без уліку таго, што адведзена на зерне), і гэта будзе не больш за 3000 тон. Прычыны такіх нізкіх паказчыкаў, лічу, у тым, што ў нас няма патрэбнай тэхнікі. Даводзіцца прасіць дапамогі ў іншых гаспадарак, а хто ж паедзе на чужы палетак, калі на сваім не ўсё зроблена. Так і атрымліваецца. Што тычыцца якасці, то мы стараемся выконваць патрабаванні тэхналогіі, але, зноў-такі, немагчымасць своечасова ўступіць у корманарыхтоўчую кампанію зніжае і якасць корму. [caption id="attachment_30640" align="aligncenter" width="448" caption="Ідзе закрыццё траншэі"][/caption] Тым не менш, спрасаваная кукурузная маса, як сведчылі замеры, зробленыя Леанідам Палешчуком, адпавядала ўсім неабходным параметрам. Каментарый спецыяліста Пракаменціраваць сітуацыю, якая склалася ў раёне з нарыхтоўкай кармоў, мы папрасілі галоўнага ветэрынарнага ўрача Леаніда ПАЛЕШЧУКА: — Умовы сёлетняга года спрыялі таму, каб гаспадаркі раёна змаглі нарыхтаваць якасныя кармы і ў дастатковай колькасці. І неабходна было старацца гэта рабіць, паколькі яшчэ на памяці канец зімы-пачатак вясны, калі ў некаторых сельгаспрадпрыемствах закончыліся кармы і іх давялося набываць. Тым не менш, інфармацыя, якая паступіла ва ўпраўленне райсельгасхарчу, сведчыць, што не ўсюды да гэтай справы аднесліся як след. Умоўна ўсе гаспадаркі можна падзяліць на дзве групы: тыя, дзе нарыхтавана па 20 і больш цэнтнераў кармавых адзінак травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы, і тыя, дзе не дасягнулі такога паказчыка. Сярод гаспадарак, якія спрацавалі сёлета вельмі добра, можна назваць у першую чаргу КСУП “С “Лясное” (30 ц к. адз.), ААТ “Піянер-Агра” (26,3), ф-л “Лакнея” (26,2), ЗАТ “Жыліхава” (26). Паспяхова спрацавалі таксама ААТ “Прагрэс 2010”, ААТ “Старыца-Агра”, ААТ “Ціміразеўскі”, КСУП “Доктаравічы” і інш. Аднак не ўсюды справы ідуць так, як гэтага хацелася б. Нізкія паказчыкі ў ААТ “Малінава” — 11,1 ц к.адз., і гэта яшчэ менш, чым летась. Шмат прэтэнзій да ААТ “Мажа-Агра”, КСУП “Грозава-агра”, РСУП “С “Прамень”, СГФ “Руднае” і некаторых іншых. Увогуле ж у раёне нарыхтавана 21,66 ц к. адз. травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы, што амаль на 2 цэнтнеры больш, чым летась. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара        

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей