Пад такой назвай у № 70 ад 11 верасня 2013 года быў апублікаваны каментарый першага намесніка начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу В. А. Ракевіча пра сітуацыю па вытворчасці малака ў раёне. У адрас некаторых сельгаспрадпрыемстваў былі выказаны крытычныя заўвагі. У прыватнасці, з негатыўнага боку ацэнена работа філіяла “В. Раёўка” ААТ “Крыніца”. Матэрыял быў дасланы на рэагаванне, і вось які адказ атрымала рэдакцыя:
“Філіял “В. Раёўка” ААТ “Крыніца” на крытычны матэрыял, які закрануў праблемы змяншэння вытворчасці малака ў параў-нанні з папярэднім годам, паведамляе, што ў сувязі з рэканструкцыяй МТФ №1 “Вялікая Раёўка”, даенне кароў вядзецца ў перасоўнай даільнай устаноўцы. У выгульным двары была недастатковая колькасць кармушак для кармлення кароў поўнарацыённым кормам, што садзейнічала змяншэнню вытворчасці малака. У сувязі з вышэйуказанымі недахопамі прыняты наступныя меры: дадаткова ўстаноўлены кармушкі, у рацыён дойнага статка ўведзены сянаж і патака. Аб’яўлена заўвага галоўнаму заатэхніку А. А. Брыжэвічу і загадчыцы фермы Т. А. Ганчаровай.
Дырэктар філіяла А. М. Ладыга”.
Комментарии