У сістэме адукацыі Ірына Гадлеўская ўжо працуе звыш дваццаці гадоў. У свой час закончыла Мінскі педінстытут па спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя”, пасля чаго працавала выхавальнікам, а потым і намеснікам загадчыка ясляў-сада №6 г. Капыля.
[caption id="attachment_30612" align="aligncenter" width="380" caption="І. Гадлеўская праводзіць занятак з Ульянай Гардзей"]
[/caption]
Але сваё сапраўднае прызванне, рэалізацыю прафесійных навыкаў Ірына Аляксандраўна знайшла ў сістэме спецыяльнай адукацыі. Ужо чацвёрты год пасля перападрыхтоўкі ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі яна працуе настаўнікам-дэфектолагам Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
— Лічу, што наша работа адна з самых цікавых, — адзначае Ірына Гадлеўская. — Мы дорым людзям надзею на поспех. Калі прыходзіць дзіця, у якога не атрымліваецца вымаўляць гукі, ёсць праблемы з пабудовай сказаў, а мы выпраўляем усе гэтыя недахопы, то, безумоўна, у выніку ад сваёй работы атрым-ліваем задавальненне. А калі яшчэ побач творчыя асобы, майстры сваёй справы, якімі з’яўляюцца спецыялісты Цэнтра, то разумееш, што сваю прафесію выбраў невыпадкова.
Ірына Аляксандраўна працуе дэфектолагам у карэкцыйнай групе. Заняткі праводзяцца не толькі для выхаванцаў Цэнтра, але і для дзяцей з усяго раёна, у якіх ёсць праблемы з вымаўленнем. На карэкцыйных уроках прысутнічаюць і бацькі, якія могуць паглядзець, як з іх дзецьмі займаецца спецыяліст, і тым самым атрымаць своеасаблівы майстар-клас па некаторых метадах і прыёмах работы па выпраўленні моўных парушэнняў.
Акрамя таго, Ірына Гадлеўская з’яўляецца кіраўніком метадычнага аб’яднання настаў-нікаў-дэфектолагаў інтэграваных класаў і навучання раёна. На яго пасяджэннях спецыяліст імкнецца данесці да калег нешта новае, даць практычныя навыкі, павысіць прафесійны ўзровень. Аказваецца пэўная дапамога і маладым спецыялістам: арганізоўваюцца кансультацыі, майстар-класы, дзелавыя гульні.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии