Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

У свеце дзiцячай фантазii

06.10.2013
Здзіўляць, упрыгожваць навакольны свет і, перш за ўсё, свет дзіцячай фантазіі – менавіта такую задачу ставіць перад сабой Наталля Мікалаеўна Карпучок, якая  працуе ў ДУА “Камсамольскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” бібліятэкарам, педагогам дадатковай адукацыі і выкладае ўрокі абслуговай працы. Робіць гэта яна старанна і з задавальненнем ужо на працягу 10 гадоў.  Пад яе кіраўніцтвам вучні штогод становяцца пераможцамі раённага конкурсу “Пралеска” ў розных намінацыях. Акрамя адзначаных абавязкаў, Наталля Мікалаеўна таксама курыруе дзейнасць маладзёжных арганізацый ва ўстанове адукацыі. Але творчы патэнцыял, якім валодае педагог, патрабуе нейкай найбольш яскравай рэалізацыі. Вось таму і карыстаецца асаблівай цікавасцю ў вучняў гурток “Чараўніца”, якім кіруе Наталля Мікалаеўна. Яго наведвальнікі – вучні малодшых і сярэдніх класаў, а таксама выхаванцы дашкольнай групы. Дзеці займаюцца цестапластыкай, майструюць вырабы з бісеру, працуюць у тэхніцы “Дэкупаж”. Вырабы, зробленыя стараннымі рукамі членаў гуртка, пастаянна дэманструюцца на раённых, абласных і рэспубліканскіх выставах, адзначаюцца высокім мастацкім афармленнем. На жаль, мы не можам прадэманстраваць усю прыгажосць (а яна захапляе, паверце!), зробленую дзяўчынкамі і хлопчыкамі, таму проста раім: зазірніце на сайт школы, менавіта там, у раздзеле “Школьный кружок “Чараўніца” прадстаўлены фотаздымкі работ, зробленых пад кіраўніцтвам Наталлі Мікалаеўны. Дзіяна ТКАЧЭНКА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей