Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

82

Взглянуть небезразличным глазом

18.09.2010

Што зрабіць, каб наш горад быў яшчэ больш прыгожым і зручным для яго жыхароў, абмяркоўвалася падчас чарговага дня  кіраўніка, які адбыўся напрыканцы мінулага тыдня. Удзельнікі выяздной нарады праехаліся па вуліцах Капыля, каб на свае вочы ўбачыць тыя недапрацоўкі, над якімі яшчэ неабходна працаваць. Адразу па ходзе руху аўтобуса даваліся даручэнні, якія заносіліся ў пратакол.

Не сакрэт, што староннему воку лепш за ўсё відаць недахопы. А дзе часцей за ўсё бываюць госці горада, як не ў гасцініцы ці на аўтастанцыі? Таму самая пільная ўвага была звернута на не вельмі прывабны выгляд тэрыторыі ля гарадской гасцініцы, дадзена даручэнне заасфальтаваць пляцоўку ля аўта-станцыі, выказваліся крытычныя заўвагі, што вельмі ж маруднымі тэмпамі ідзе абсталяванне тратуара па вуліцы Мінскай.

Прыемнае ўражанне засталося ад тэрыторыі Капыльскага лясгаса, і гэта не прамінуў агучыць намеснік старшыні райвыканкама Леанід Бурак, які выступаў у ролі своеасаблівага гіда ў гэтай паездцы. І як кантраст — былы будынак райплемстанцыі, які і будынкам ужо назваць цяжка.

У так званым прамраёне было зроблена аж два прыпынкі. Перш за ўсё, Леанід Бурак акцэнтаваў увагу ўдзельнікаў нарады на эксплуатацыі кантэйнера для смецця, размешчанага ля СШ № 3 г. Капыля: вельмі часта «дапамагаюць» яго напаўняць жыхары суседніх са школай дамоў, якія, відаць, лянуюцца выносіць смецце да спецмашыны ў вызначаны для гэтага час. Намеснік старшыні райвыканкама быў катэгарычны — такую практыку трэба прыпыняць.

Сапраўдная спрэчка разгарэлася вакол тэрыторыі паміж канторай ПМК-194, аддзяленнем “Беларусбанка” і будынка, які аддадзены пад дзіцячую бібліятэку. Здавалася б, зусім невялікая плошча, а ніхто з кіраўнікоў не бярэцца сказаць: мы ў адказе за яе чысціню.

Асобным радком прайшла тэма ўстройства пад вокнамі шматпавярховак — не, не клумбаў з прыгожымі кветкамі, а… градак. Меркаванне было адназначным — такога ў горадзе не павінна быць. Падчас аб’езду былі зафіксаваны дамы, гаспадары якіх не лічаць патрэбным наводзіць парадак.

Леанід Бурак звярнуўся да прысутных з патрабаваннем зірнуць на замацаваную тэрыторыю неабыякавым вокам і зрабіць усё для таго, каб яна была самай прыгожай.

Маргарыта САКОВІЧ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей