
Чарговы кірмаш па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі адбыўся ў мінулую суботу на цэнтральнай плошчы Капыля.
Гараджане змаглі папоўніць запасы на зіму неабходнай агароднінай і садавінай, набыць малочную прадукцыю Капыльскага філіяла ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”. Таксама можна было купіць куры з Семежава, саджанцы пладовых дрэў і кустоў, тавары, прапанаваныя ААТ “Капыльскі КБА”.
Такія кірмашы пройдуць 5, 12 і 26 кастрычніка, 2, 9 і 16 лістапада 2013 года.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии