Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Чырвоны Крыж – людзям паважанага ўзросту

01.10.2013
Як вядома, асноўнай мэтай дзейнасці Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа з’яўляецца аблягчэнне чалавечых пакут, аказанне матэрыяльнай і маральнай дапамогі сацыяльна слабым катэгорыям насельніцтва, да якіх адносяцца і пажылыя людзі. Па словах старшыні раённай арганізацыі БТЧК Ніны Жук, на  Капыльшчыне работа з людзьмі паважанага ўзросту вядзецца пастаянна, на працягу ўсяго года. Напрыклад, сёлета таварыствам былі атрыманы харчовыя пасылкі са Швейцарыі. Пяцьдзесят адзінока пражываючых састарэлых атрымалі дваццацікілаграмовыя наборы прадуктаў. Агульная сума склала 12 млн 658 тыс. рублёў. Гэтай жа катэгорыі насельніцтва былі перададзены аналагічныя наборы і сродкі гігіены падчас веснавой паводкі. Іх атрымалі жыхары аг. Старыца і Жыліхава. Таксама былі праведзены мерапрыемствы па прафілактыцы прастудных захворванняў. У іх рамках былі раздадзены лекавыя і вітамінныя прэпараты на суму 5 млн рублёў. А да Дня пажылых людзей раённай арганізацыяй будзе праведзена акцыя “Старасць у радасць”. На гэты раз яе ўдзельнікамі стануць пацыенты Бабаўнянскай бальніцы сястрынскага догляду. Валанцёры таварыства разам з членамі пярвічнай арганізацыі Лясноўскай СШ уручаць састарэлым сувеніры, падарункі, а таксама падораць канцэртную праграму. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей