Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

17

Зрелищная игра

15.09.2010

У мінулую пятніцу адбыўся чарговы матч першынства Мінскай вобласці сярод ДЮСШ па футболе. На стадыёне фізкультурна-аздараўленчага комплексу капыльскія футбалісты малодшай групы (1998 – 1999 г. н.) сустракаліся з равеснікамі з Любані.

Матч атрымаўся цікавым і багатым на галявыя моманты. Але адзначу, што калі ў валоданні мячом абедзвюм камандам яшчэ ёсць чаму павучыцца, то ў акцёрскім майстэрстве юныя футбалісты ніяк не адрозніваліся ад прафесіяналаў, карцінна падаючы на газон і крывячыся ад болю.

Усю сустрэчу нашы юнакі былі ў ролі даганяючых. У другой палове гульні здавалася, што для капылян усё можа скончыцца не лепшым чынам, калі лік у матчы стаў 1:3. Тым не менш, гаспадары сабраліся і правялі дзве выніковыя атакі. Але на гэтым ўсё не скончылася. Спачатку мяч пабываў у варотах нашых футбалістаў, а ў хуткім часе капыляне зраўнялі лік. Канчатковы вынік матча – 4:4.

НА ЗДЫМКУ: моманты сустрэчы.

Тэкст і фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА


Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей