У рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2013”, які пройдзе ў Жлобіне Гомельскай вобласці 27-28 верасня, прыме ўдзел і дэлегацыя Капыльскага раёна.
Такога гонару ўдастоены дырэктар ААТ “Старыца-Агра” Уладзімір Рудакоўскі, вадзіцель ААТ “Ціміразеўскі” Сяргей Турэйка. На свята запрошана таксама сям’я Лазарэвічаў з в. Бабоўня, якім давядзецца абараняць гонар Міншчыны ў фінале рэспубліканскага сямейнага праекта “Уладар вёскі”, што пройдзе ў рамках фестывалю.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии