Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

14

На старыцкую бульбу попыт заўсёды

25.09.2013
Старыцкая бульба карыстаецца попытам не толькі ў нашым раёне, краіне, але і далёка за яе межамі. Таму цікавасць да вырошчвання гэтай культуры цалкам апраўдана. Напрыклад, сёлета плошчы, занятыя ёй, складаюць 250 га. [caption id="attachment_30368" align="aligncenter" width="443" caption="Пры сучаснай тэхніцы не абысціся без спрытных рук ветэранаў працы"][/caption] – У нас пасаджаны ўсе перспектыўныя гатункі высокай рэпрадукцыі, – гаворыць галоўны аграном ААТ “Старыца-Агра” Аляксандр Логіш. – Пакуль што ўбіраем раннюю і сярэдняспелую бульбу, ураджайнасць якой складае звыш 330 ц/га. Думаем, пры копцы пазнейшых гатункаў будзем атрымліваць крыху больш клубняў. Вялікім попытам карыстаецца харчовая бульба. Акрамя таго, мы займаемся вырошчваннем і продажам насення, за што атрымліваем неблагія грошы. [caption id="attachment_30369" align="aligncenter" width="443" caption="На сарціроўцы"][/caption] Той, хто аднойчы пабываў у “Старыцы-Агра”, пераканаўся, што ўборка бульбы – сапраўдны канвеерны працэс. Выкопваюцца клубні трыма камбайнамі, затым яны адвозяцца на сарціроўку, дзе аддзяляецца смецце, камяні, потым па транспарцёрах прадукцыя трапляе ў сховішча. [caption id="attachment_30370" align="aligncenter" width="383" caption="Механізатар А. Рубіс"][/caption] Мы наведалі трэцяе сховішча, дзе ішла закладка насення суперэліты гатунку Скарб. У камеры захоўвання, кожная ёмістасцю па 500 тон, засыпалася насенная і харчовая бульба. Пры дапамозе камп’ютара ў камерах кантралюецца неабходная пастаянная тэмпература і ўзровень вільготнасці. Усё адбываецца згодна з тэхналогіяй, спачатку – пасляўборачнае ахалоджванне, потым – закладка на доўгатэрміновае захоўванне. Адказным спецыялістам, які сочыць за ўсім працэсам, з’яўляецца аграном Аляксандр Бабура. Тут жа працуюць машыністы транспарцёраў, рабочыя на пераборцы. Дарэчы, на работах заняты і спецыялісты сельгаспрадпрыемства, работнікі магазіна, дзіцячага сада, участковай бальніцы і іншых устаноў. Падчас масавай уборкі значную дапамогу аказваюць і прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў з Капыля. [caption id="attachment_30371" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе адгрузка ў Амурскую вобласць"][/caption] – Пакуль што стаўку на асеннюю рэалізацыю бульбы мы не робім, – падкрэслівае АляксандрЛогіш. – Вясной, безумоўна, цана будзе значна вышэйшай, таму зараз максімальна трэба закласці ўраджай на захоўванне. Але тым не менш усё роўна штодзень адгружаем каля 20 тон другога хлеба. Напрыклад, 60 тон ужо паставілі пацярпелым ад наваднення ў Амурскай вобласці. Акрамя таго, у нас закупляецца прадукцыя ў Маскву, Санкт-Пецярбург, у Мінск  –  у кропкі грамадскага харчавання, абласную бальніцу і г. д. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА            

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей