Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

53

Сiтуацыя застаецца складанай

23.09.2013
На нарадзе з удзелам старшыні райвыканкама Анатоля Жданені, першага намесніка старшыні райвыканкама начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Ірыны Кісляк, яе намеснікаў, кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны былі разгледжаны самыя актуальныя на сёння пытанні. Вялікую занепакоенасць выклікае вытворчасць малака. У параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года яго рэалізацыя знізілася (па стане на 18 верасня) на 8741 кг. Больш за палову гаспадарак не выйшлі на свой мінулагодні рэзультат па валавым надоі, а ў ф-ле “В. Раёўка” ён склаў толькі 53%, ААТ “Прагрэс 2010” — 78%, ААТ “Малінава” — 85%. Анатоль Іосіфавіч упэўнены, што найбольшую віну за гэта трэба ўскласці непасрэдна на кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, якія праяўляюць незацікаўленасць, абыякавасць да даручанай справы, няўменне і, па вялікім рахунку, нежаданне размаўляць з людзьмі — працаўнікамі сваіх калектываў. Нізкімі тэмпамі ідзе сяўба азімых культур. Калі ў мінулыя гады за дзень засейвалі па 1000 і больш гектараў, то сёлета гэты паказчык не перавышае і 800 га. Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача завяршыць асеннюю пасяўную да 25 верасня, аднак, калі працаваць такімі тэмпамі, выканаць яе будзе вельмі складана. На адгаворкі, што ў гаспадарках не хапае паліва, Ірына Кісляк заўважыла, што прыкладаюцца ўсе намаганні, каб ГЗМ паступалі  ў раён. Не задавальняе кіраўніцтва раёна і ход уборкі кукурузы, і ў прыватнасці — на зерне. З 23 гаспадарак яе пачалі ўбіраць толькі сем. На пытанне, чаму гэты від работ не вядзецца, кожны з кіраўнікоў знайшоў свае адгаворкі, якія падаліся не вельмі слушнымі. Старшыня райвыканкама нагадаў пра магчымасць плюшчэння кукурузнага зерня, тым больш, што летась у раён за бюджэтныя сродкі былі закуплены чатыры сучасныя плюшчылкі, якія так і не выкарыстоўваюцца на поўную моц. Падчас нарады таксама была звернута ўвага на выплату заработнай платы і яе абгрунтаванае налічэнне, ліквідацыю апошніх недахопаў перад уводам у строй жывёлагадоўчых фермаў, дзе вялася рэканструкцыя, магчымасць аптымізацыі сельгаспрадпрыемстваў, як таго патрабуюць вышэйстаячыя арганізацыі. Маргарыта САКОВІЧ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей