Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Стаўка – на зерне кукурузы

18.09.2013
— Усяго ў нашым сельгаспрадпрыемстве пад кукурузу адведзена 488 га, з іх на зерне — 250 га, — адзначае дырэктар сельгасфіліяла Алег Шахновіч. —  Лічу, што ўраджайнасць культуры для гэтага года даволі добрая, хаця пазалетась збіралі па 137 ц/га. Для таго, каб атрымаць высокі ўраджай, мы захоўвалі ўсе тэхналагічныя патрабаванні: вялікую стаўку зрабілі на ўнясенне арганікі, шмат увагі надалі і мінеральным тукам. Думаю, што зерне кукурузы будзе добрай дабаўкай да сёлетняга ўраджаю збожжавых. Усяго валавы намалот у нас склаў 5135 т пры сярэдняй ураджайнасці 44,1 ц/га, гэта менш, чым у папярэднім годзе. Таму і робім стаўку на кукурузу. На ўборцы заняты механізатар Мікалай Каляда, для якога гэтае жніво ўжо трыццаць сёмае. У памочніках у вопытнага камбайнера загадчык мехмайстэрняў Яўген Меляшчэня, які прыйшоў на выручку ў цяжкую хвіліну, бо ў гаспадарцы адчуваецца недахоп людзей. Працуе экіпаж на “Нью Холандзе”. Бывае, што за дзень намалочваюць па 150, а то і больш тон. На адвозцы заняты вадзіцель Аляксандр Кунцэвіч. З поля зерне трапляе на пляцоўку збожжасушыльнага комплексу, дзе потым праходзіць дапрацоўку. — З кукурузай мы павінны паспяхова правесці зімоўку і “дажыць” да новага ўраджаю, — упэўнены Алег Шахновіч. — Жывёла будзе забяспечана канцэнтратамі. Дарэчы, мы гатуем паўнацэнны камбікорм у сваім міні-цэху: завозім неабходныя дабаўкі, шрот. Адсюль і нядрэнныя вынікі ў жывёлагадоўлі — на сёння доім па 14,2 кг малака ад адной каровы. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара На пляцоўцы ля збожжасушыльнага комплексу  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей