У мінулую суботу ў цэнтры Капыля на плошчы Леніна адбыўся кірмаш. Гэта, можна сказаць, своеасаблівая справаздача – у восеньскую пару сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі выставілі на продаж сваю прадукцыю.

Надвор’е было па-сапраўднаму восеньскае, ішоў невялікі дождж. Але людзі самых розных узростаў з зацікаўленасцю ўсё больш падцягваліся на кірмаш, пад’язджалі аўтамабілі, каб забраць набыты пакупнікамі тавар. Прадукцыя была розная – ад зеляніны і памідораў да бульбы і збожжа. А самае галоўнае – кошт быў прымальны. Таму не выключана, што ў наступны раз будзе яшчэ больш наведвальнікаў і пакупнікоў на гэтым цудоўным восеньскім кірмашы!

Нагадаем, што раённыя кірмашы адбудуцца ў Капылі на пл. Леніна 28 верасня, 5, 12, 26 кастрычніка, 2, 9, 16 лістапада і пачнуцца ў 9.00. Спяшайцеся па пакупкі! Прадастаўляецца магчымасць назапасіць агародніну на зімовы перыяд.
Павел ШЭІН
Фота аўтара
Комментарии