Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Фестываль – праз тыдзень

17.09.2013
Да пачатку правядзення Нацыянальнага фестывалю эстафетнага бегу «Капыльскія пагоркі» застаецца адзін тыдзень. Сёлета на свяце будуць працаваць гандлёвыя кропкі Капыльскага райспажыўтаварыства. Капыляне і госці горада змогуць выпіць кубачак гарачага чаю, паспытаць смачнай здобы. А для тых, хто захоча падсілкавацца як след, работнікі гандлю прапануюць духмяныя шашлыкі. КУП «Капыльская ЖКГ», згодна з планам мерапрыемстваў, сумесна з іншымі службамі займецца ўпрыгожваннем цэнтральнай часткі горада, дзе размесціцца стартавы гарадок, а таксама трасы спаборніцтваў. Для цырымоніі ўзнагароджвання камунальная служба зробіць новы подыум. Паколькі многія дэлегацыі-ўдзельніцы прыедуць у Капыль за дзень да спаборніцтваў, для іх ЖКГ падрыхтавала камфартабельныя нумары гасцініцы, частка спартсменаў паселіцца ў інтэрнаце ДУА “Капыльскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж”. Для бяспечнага правядзення фестывалю неабходна будзе адрамантаваць і асфальтавае пакрыццё трасы, якім камунальнікі зоймуцца сумесна з ДРБУ-124. Сяргей ЛАЗОЎСКІ      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей