Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

20

У «тэрапii» - наваселле

17.09.2013
Прыемная падзея адбылася на гэтым тыдні ў Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы. Пасля бягучага рамонту, праведзенага МПМК-98 (г. Слуцк) і ТАА “Европластпроект”,  поўнасцю адкрылася тэрапеўтычнае аддзяленне. Прыняць удзел у адкрыцці завіталі шаноўныя госці – старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама Ала Раеўская, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Галіна Міцкевіч. [caption id="attachment_30174" align="aligncenter" width="443" caption="А. Жданеня, М. Сандрозд, загадчыца аддзялення А. Мінчэня"][/caption] Як і павінна быць падчас такой падзеі, госці ўручылі падарункі: халадзільнік, тэлевізар, мікрахвалевую печ. Дарэчы, гэта не адзіныя каштоўныя рэчы і спонсарская дапамога для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя раёна. [caption id="attachment_30176" align="aligncenter" width="443" caption="Абноўленае тэрапеўтычнае аддзяленне"][/caption] —  Ад імя ўсіх медыцынскіх работнікаў у першую чаргу хачу падзякаваць за матэрыяльную і маральную падтрымку раённаму выканаўчаму камітэту, —  адзначыў галоўны ўрач установы аховы здароўя “Капыльская ЦРБ” Аляксандр Гайдзель. — Вялікую дапамогу заўсёды аказвае і ўпраўленне аховы здароўя Мінаблвыканкама на чале з куратарам раёна, ураджэнкай Капыльшчыны Інэсай Масло. Не застаюцца ўбаку нашы спонсары. Сярод іх трэба назваць ААТ “Семежава”, “Старыца-Агра”, “Піянер-Агра”, “Скабін”, “Мажа-Агра”, райфінаддзел, прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Капыльскім раёне, індывідуальнага прадпрымальніка С. А. Шчурскага, ТАА “ГидроПромСтройка”. А вось абсталяванне для холтэраўскага манітарыравання набыта за кошт сродкаў, заробленых жыхарамі Капыльшчыны на раённым суботніку. [caption id="attachment_30178" align="aligncenter" width="443" caption="У палаце для хворых"][/caption] Пасля рамонту ў тэрапеўтычным аддзяленні створаны камфартабельныя ўмовы для знаходжання пацыентаў і работы медыцынскага персаналу. Як адзначыла яго загадчыца Аксана Мінчэня, аддзяленне разлічана на 60 ложка-месцаў. Створаныя ўмовы палепшаць лячэбна-дыягнастычны працэс, будуць садзейнічаць больш хуткай папраўцы хворых. Цяпер у лячэбных пакоях будуць знаходзіцца па 3-4 чалавекі. Ёсць палаты павышанай камфартабельнасці, адна- і двухмесныя, таксама створаны належныя ўмовы для асабістай гігіены, закуплена новая мэбля. [caption id="attachment_30180" align="aligncenter" width="443" caption="У працэдурнай"][/caption] Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей