Стабільна высокія вынікі па ўраджайнасці цукровых буракоў атрымліваюць у ААТ “Капыльскае”. Сёлета яна складае 450 ц/га. Пасяўная плошча салодкіх караняплодаў у бягучым годзе заняла 360 гектараў. Гэтай культурай займаюцца не першы год, пастаянна ўдасканальваючы тэхналогію вырошчвання. Сёлета добры ўраджай далі Вентура, Дантэ і Патрыя — гатункі, якія вырошчвае гаспадарка.
[caption id="attachment_30167" align="aligncenter" width="443" caption="Механізатары Аляксандр Гарашчэня і Уладзімір Лявар"]

[/caption]
Уборка на полі ля вёскі Рачкевічы ішла аператыўна: караняплоды загружалі прама ў кузаў грузавікоў. За лічаныя хвіліны Аляксандр Гарашчэня і Уладзімір Лявар на камбайне “Кляйне” напаўнялі шматтонныя аўтамабілі. “Цяпер убіраем гатунак Вентура. Сярэдняя ўраджайнасць на гэтым участку складае 450 ц/га. Месцамі бывае і вышэй за 500, — адзначае намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства па раслінаводстве Уладзімір Мацэля. — Цукрыстаць таксама высокая — 16,9-17,1% пры базісным 16%. Дзяржаве ўжо здадзена амаль 4000 тон”.
[caption id="attachment_30169" align="aligncenter" width="443" caption="Ідзе загрузка аўтамашын"]

[/caption]
Паспрыяла высокай ураджайнасці і новая сеялка, якую набылі ў гэтым годзе. “Калі пнеўматычныя могуць браць па два насенні ці даваць пропускі, то сеялка “Мека-4” дакладна робіць высеў, — тлумачыць Уладзімір Юстынавіч. — Нават лінейкай можна памераць адлегласць паміж насеннем — роўна 12 сантыметраў”.
[caption id="attachment_30171" align="aligncenter" width="443" caption="Вадзіцель на адвозцы цукровых буракоў Аляксандр Круглік."]

[/caption]
Ля вёскі Лешня на двух палях вырошчваюцца Дантэ і Патрыя. Па словах спецыяліста, тут чакаецца вельмі высокая ўраджайнасць — каля 500 цэнтнераў з гектара. Але выбіраць караняплоды плануюць крыху пазней, каб яны набылі максімальна магчымую масу.
А ўвогуле ўборку плануецца завяршыць у першай палове кастрычніка.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии