Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

15

З днём нараджэння, Мінск!

16.09.2013
Гісторыя свята паходзіць з 2001 года, калі другія выхадныя верасня пачалі лічыцца днём горада Мінска, якому сёлета спаўняецца 946 гадоў. Значная колькасць мерапрыемстваў, прымеркаваных да дня нараджэння Мінска, праходзіць сёння, 14 верасня, на тэрыторыі Верхняга горада, а ўвогуле сёлетняе свята вырашана перанесці з цэнтра ў раёны. У мерапрыемстве, святочны дэвіз якога: «Мой Мінск - мая сталіца, мой лёс, маё жыццё!», прымае ўдзел і дэлегацыя Капыльскага раёна на чале са старшынёй райвыканкама Анатолем Жданенем. На свяце горада радуюць сваім майстэрствам і творчыя калектывы Капыльшчыны: народны тэатр гульні і гумару «Капыльскія пацехі», народны клуб майстроў «Скарбонка», раённы Цэнтр ткацтва, клубныя аб’яднанні «Лоцвінскія ўдалухі» і «Семяжовачка». Карэспандэнт газеты «Слава працы» выехаў у сталіцу, каб расказаць пра ўдзел капылян у свяце горада. Марыя ШЭІНА  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей