Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

17

«Белая Русь» вачыма дзяцей

14.09.2013
Дзевяць капыльскіх вучняў удастоены Падзяк старшыні РГА “Белая Русь” за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе маладых журналістаў “Залатое пяро Белай Русі”. “Вучні прадстаўлялі фота, эсэ, інтэрв’ю, у якіх адлюстроўвалася дзейнасць раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”. У конкурсе прымалі ўдзел навучэнцы 7-11 класаў, актыўныя члены гуртка “Юны карэспандэнт”, — расказала кіраўнік гуртка, настаўніца рускай мовы і літаратуры СШ №3 Таццяна Нядзелька. — Гэта Кацярына Санковіч, Агнэса Ткачэнка, Кацярына Уласавец, Дзіяна Скакун, Настасся Гардзіевіч, Кірыл Пашкевіч, Васіль Макарчук, Вадзім Мароцкі. Прыемна, што нашы работы былі заўважаны і адзначаны грамадскім аб’яднаннем”. Вучаніцы 9 “Б” класа СШ №2 Настассі Лушчыцкай дапамагала рыхтавацца да конкурсу класны кіраўнік, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Таццяна Колас. Акрамя Падзякі работа Настассі адзначана спецыяльным прызам абласнога аб’яднання РГА “Белая Русь”. [caption id="attachment_30068" align="aligncenter" width="443" caption="М. Сандрозд і А. Раеўская ўручаюць узнагароду Н. Лушчыцкай"][/caption] Старшыня раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Марыя Сандрозд, намеснік старшыні райвыканкама, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Ала Раеўская ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі пераможцам іх заслужаныя ўзнагароды. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей