У мінулыя выхадныя сталіца нашай краіны – горад Мінск – адзначала 946-ю гадавіну свайго нараджэння. Нават, мякка кажучы, не вельмі лагоднае надвор’е не перашкаджала адбыцца святу. Хаця праліўны дождж усё ж унёс пэўныя карэктывы.
[caption id="attachment_30241" align="aligncenter" width="443" caption="Прадстаўнікі Цэнтральнага раёна г. Мінска на чале з кіраўніком Адміністрацыі Алегам Паскробкам (першы справа) з дэлегацыяй Капыльскага раёна."]

[/caption]
Прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Табе, мой горад, прысвячаем свята” і прадстаўнікі Капыльшчыны. У склад афіцыйнай дэлегацыі ўвайшлі старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, яго першы намеснік начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ірына Кісляк, дырэктары ААТ “Старыца-Агра” Уладзімір Рудакоўскі і “Семежава” Іван Лянько.
У парку Перамогі па традыцыі капыляне разгарнулі “Пацешную паляну”, на якой удзельнікі клуба нацыянальнай кухні “Лоцвінскія ўдалухі”, народнага тэатра гульні і гумару “Капыльскія пацехі”, народнага клуба майстроў “Скарбонка”, клубнага аб’яднання народнай кухні “Семяжовачка” сустракалі мінчан.
[caption id="attachment_30242" align="aligncenter" width="443" caption="Майстар-клас"]

[/caption]
Кульмінацыяй свята стала наведванне нашага своеасаблівага падвор’я, якое з-за ўмоў надвор’я “прытулілася” ля аднаго з вулічных кафэ, дэлегацыяй прадстаўнікоў Капыльшчыны і Адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Мінска. Каравай быў уручаны кіраўніку шэфскага раёна Алегу Паскробку. Шаноўныя госці мелі магчымасць пакаштаваць стравы беларускай кухні, разнастайную вытанчаную выпечку, а таксама прыняць удзел у тэатралізаванай гульнёвай праграме, майстар-класах па лепцы з салёнага цеста, бісерапляценні, разьбе па дрэве, квілінгу, выцінанцы і роспісе па дрэве, паслухаць народныя песні, пажартаваць і нават патанцаваць.
[caption id="attachment_30243" align="aligncenter" width="443" caption="Прысмакі ад «Лоцвінскіх удалух»"]

[/caption]
Нягледзячы на дождж, мінчане ўсё ж прагульваліся па парку Перамогі і наведвалі гульнёвыя павільёны, выставы прадпрыемстваў і арганізацый Цэнтральнага раёна. А на галоўнай канцэртнай пляцоўцы было разгорнута маляўнічае канцэртнае дзейства з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Цітовіча, ансамбля народнай песні “Языліца” Старадарожскага раёна, салістаў беларускай эстрады і харэаграфічных калектываў.
[caption id="attachment_30244" align="aligncenter" width="443" caption="Гасцей вітаюць «Капыльскія пацехі»"]

[/caption]
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара
Комментарии