Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Профессия сердца

11.09.2010

"Прафесія сэрдца" — так акрэсліла сваю працу бібліятэкар Зінаіда Станкевіч

Зінаіда Генадзьеўна працуе ў Цімкавічах другі год. А пачынала сваю працоўную дзейнасць бібліятэкарам Чарнагубаўскай сельскай бібліятэкі. Больш за 30 гадоў аддала яна бібліятэчнай справе. “Калі неабходна, усю бібліятэку пераварушу, а патрэбную кнігу знайду. Чытач для мяне – усё”, — такое прафесійнае крэда Зінаіды Генадзьеўны. Выдатна ведае прыхільнасці і захапленні сваіх пастаянных чытачоў, а таму заўсёды параіць, якую кнігу лепш узяць пачытаць. Калі патрэбная чытачу кніга адсутнічае ў фондзе, то бібліятэкар прапануе яму магчымасці міжбібліятэчнага абанемента. Яе прафесіяналізм адчуваюць і высока цэняць чытачы.

Сама ж Зінаіда Станкевіч упэўнена, што прафесія бібліятэкара трымаецца на самаадданасці і паўсядзённай працы. Зінаіда Генадзьеўна лічыць, што сёння, нягледзячы на сучасныя сродкі інфармацыі, цікаўнасць да кніг не згасне. Кніга ніколі не адыдзе ў нябыт. Пакуль будзе кніга – будуць бібліятэкі, будуць чытачы.

Ініцыятыўнасць, добразычлівасць, уважлівасць, ветлівасць, творчы падыход да спраў – гэта далёка не поўны пералік як прафесійных, так і чалавечых якасцей Зінаіды Генадзьеўны. Сваю працу яна выбрала назаўсёды, акрэсліўшы яе, як “прафесію сэрца”. У вольны ад працы час яна займаецца выхаваннем унукаў. А яшчэ яна захапляецца пакаёвым кветкаводствам.

З павагай - калегі


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей