Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Заўсёды актуальныя пытанні

11.09.2013
Завяршылася лета, але прадаўжаюцца работы па навядзенні парадку ў населеных пунктах раёна ў рамках мерапрыемстваў, зацверджаных на 2013 год. — На Капыльшчыне склалася добрая сістэма па абкошванні сядзіб насельніцтва, за што хачу выказаць вялікую ўдзячнасць нашым землякам, — адзначае старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Сандрозд. — На тэрыторыі раёна шмат прыгожых, дагледжаных падвор’яў, што пацвярджаецца традыцыйным конкурсам сярод ветэранаў і моладзі. Усе добрыя традыцыі захоў-ваюцца, але ёсць і праблемы. Як падкрэсліла Марыя Леанідаўна, у вёсках застаецца многа старых агароджаў. Хаця знята іх каля 10 км, аднак яшчэ не знойдзена поўнае разуменне. Грамадзянам неабходна ведаць, што агароджа павінна быць акуратнай, пафарбаванай, або проста яе не павінна быць. Яшчэ адна праблема — стан грамадзянскіх могілак. Кожным сельвыканкамам выдзяляюцца сродкі для падкошвання па перыметры, на рамонт агароджаў, вываз смецця. Наконт падкошвання сёлета паступалі адзінкавыя звароты грамадзян. А па замене агароджаў пытанне вырашаецца зборам сумесных сродкаў мясцовага бюджэту, насельніцтва, сельгаспрадпрыемстваў, спонсараў. Так, новыя жалезабетонныя агароджы з’явіліся апошнім часам у вв. Калодзезнае, Чырв. Партызан, Бор, аг. Пацейкі і інш. Прадоўжацца ў гэтым годзе і суботнікі па навядзенні парадку на могілках. Ёсць яшчэ пытанне, не даведзенае да канца, — знос старых пустуючых пабудоў. Не заўсёды наследнікі адмаўляюцца ад домаўладанняў, але і не даглядаюць іх. З імі вядзецца перапіска згодна з Указам №100 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Увогуле ж сёлета захавана 57 такіх будынкаў, плануецца, што да канца года іх колькасць складзе каля 100. — Заклікаю жыхароў раёна не заставацца абыякавымі да таго, што іх акружае, — звяртаецца Марыя Сандрозд. — Дапамагайце мясцовай уладзе знаходзіць сувязь з наследнікамі, аказвайце ўплыў на тых, хто не выконвае санітарных патрабаванняў па ўтрыманні сваіх сядзіб.      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей