Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

НА НОВЫХ УМОВАХ

07.09.2013
3 першых дзён верасня пачынаюць дзейнічаць новыя патрабаванні пры адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў. Аб гэтым гаворыцца ва Указе кіраўніка дзяржавы № 258 ад 5 чэрвеня 2013 года. Згодна з гэтым дакументам, цяпер зямельныя ўчасткі для будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў будуць прадастаўляць у Мінску і абласных цэнтрах толькі камунальным унітарным прадпрыемствам па капітальным будаўніцтве, а таксама юрыдычным асобам — пераможцам конкурсу па выбары забудоўшчыка. Камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы па капітальным будаўніцтве, а таксама юрыдычныя асобы — пераможцы конкурсу па выбары заказчыка (забудоўшчыка) з’яўляюцца заказчыкамі па выкананні праграм дзяржаўнага заказу на будаўніцтва жылых памяшканняў. Ім участкі будуць даваць без правядзення аўкцыёну на права часовага або пастаяннага карыстання. Што тычыцца зямельных участкаў для будаўніцтва жылых дамоў павышанай камфортнасці, то яны, як і раней, будуць прадастаўляцца па выніках правядзення аўкцыёнаў. Шматдзетным сем’ям, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылля даюцца па-за чаргой. Пры гэтым такія ўчасткі ў Мінску, абласных цэнтрах і гарадах абласнога падпарадкавання будуць прадастаўляцца шматдзетным сем’ям, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, у прыватную ўласнасць без унясення платы за зямельны ўчастак. Акрамя таго, зараз, у адпаведнасці з указам, абавязак па звароце па дзяржаўную рэгістрацыю гэтых зямельных участкаў ускладаецца выключна на арганізацыі па землеўпарадкаванні. Цяпер дзяржаўная рэгістрацыя стварэння зямельнага ўчастка і ўзнікнення права на яго, выдача пасведчання аб дзяржрэгістрацыі ажыццяўляюцца ў тэрмін не больш за 7 працоўных дзён. Указам прадугледжана, што пры прадастаўленні зямельнага ўчастка ў часовае карыстанне або арэнду тэрмінам да аднаго года дзяржаўная рэгістрацыя яго стварэння і ўзнікнення правоў на яго не ажыццяўляецца, а заключэнне дагавора арэнды зямельнага ўчастка ў пісьмовай форме не патрабуецца. Зараз указ робіць больш жорсткімі патрабаванні па размяшчэнні аб’ектаў нерухомасці на землях сельгаспрызначэння і ляснога фонду. Цяпер, калі спатрэбіцца пабудаваць дом на гэтых землях, трэба будзе ўзгадніць рашэнне з Прэзідэнтам Беларусі. Пры гэтым устанаўліваюцца канкрэтныя выпадкі, пры якіх не патрабуецца такое ўзгадненне месца размяшчэння зямельных участкаў. Гаворка ідзе аб узвядзенні і абслугоўванні падземных лінейных збудаванняў (газаправодаў, нафтаправодаў, ліній электраперадач, сувязі і іншых збудаванняў), рэканструкцыі лінейных збудаванняў, уключаючы чыгунку і аўтамабільныя дарогі. Сюды адносяцца эксплуатацыйныя свідравіны для здабычы вуглевадароднай сыравіны і аб’ектаў, звязаных з іх абслугоўваннем, а таксама будаўніцтва і абслугоўванне аб’ектаў нерухомай маёмасці ў межах свабодных эканамічных зон.  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей