Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

На новым МАЗе — да ведаў

05.09.2013
Да пачатку вучэбнага года 60 спецыялізаваных аўтобусаў атрымалі рэгіёны Беларусі, сярод іх - наш раён, дзе новенькі МАЗ дастаўся Старыцкай сярэдняй школе. Гэта ўнікальная партыя выпушчана МАЗам па праграме «Школьны аўтобус», якую па даручэнні кіраўніка дзяржавы рэалізуе Банк развіцця Беларусі. У цэлым, праект прадугледжвае пакупку ў 2013-2017 гадах за кошт сродкаў банка не менш за 300 аўтобусаў. Гэта дасць магчымасць на працягу пяці гадоў поўнасцю забяспечыць сельскія школы транспартам для падвозу вучняў. …У восем раніцы да Старыцкай СШ пад’язджае сонечнага колеру аўтобус. За рулём – Лявон Макаранка, які мае 40 год вадзіцельскага стажу. Раней працаваў на падвозе дзяцей у Грозаўскую СШ, работнікаў – у райсельгастэхніку. «У адрозненне ад былых аўтобусаў, гэты – самы дасканалы і вельмі зручны ў кіраванні», – адзначыў Лявон Міхайлавіч. І сапраўды, аўтобусы прызнаны аднымі з лепшых у СНД перш за ўсё за кошт дадатковай сістэмы бяспекі для дзяцей і вадзіцеля, высокай вынослівасці, а таксама па знешнім выглядзе. Гэта тэхніка вызначаецца зручным размяшчэннем сядзенняў (у кожнага пасажыра – рэмень бяспекі), поручняў, добрым аглядам вокнаў, наяўнасцю высоўнай ніжняй прыступкі, што зручна якраз для маленькіх пасажыраў, і многімі іншымі перавагамі. Тэхніка паспяхова зарэкамендавала сябе на тэрыторыі рэспублікі і за яе межамі. Дзякуючы праграме «Школьны аўтобус» дзеці з невялікіх вёсак могуць бяспечна і з камфортам дабірацца да буйных населеных пунктаў, дзе ёсць школы з эфектыўным адукацыйным працэсам. – Пасля васьмі раніцы я прывожу дзяцей у школу, маршрут пачынаецца з Андросаўшчыны. А ўсяго аб’язджаю 6 населеных пунктаў, – расказвае вадзіцель. – У 15.00 пачынаю развозіць назад. Добрую адзнаку новенькаму МАЗу выставілі самыя галоўныя крытыкі – дзеці. Аўтобус ім вельмі спадабаўся. Гэта было бачна па іх усмешках і добрым настроі, калі яны выходзілі з аўтобуса. Павел ШЭІН Фота аўтара      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей