Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

11

НАЦЫЯНАЛЬНЫ ФЕСТЫВАЛЬ ЭСТАФЕТНАГА БЕГУ «КАПЫЛЬСКІЯ ПАГОРКІ» (CMigrator copy 1)

04.09.2013
Паважаныя сябры! 21 верасня 2013 года ў г. Капылі адбудзецца Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу «Капыльскія пагоркі». У спаборніцтвах прымуць удзел каманды абласцей і раёнаў рэспублікі, агульнаадукацыйных і вышэйшых навучальных устаноў, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, працоўных калектываў, клубаў аматараў бегу. У праграме фестывалю марафонская і паўмарафонская эстафеты, а таксама эстафеты 6x1000 м, 4x600 м, 4x400 м. Сярод многіх вядомых лёгкаатлетаў Беларусі возьмуць старт і ўдзельнікі міжнародных спаборніцтваў. У Капыль прыедуць каманды з Латвіі, Літвы, Расіі, Эстоніі. Спадзяёмся, што ўдзельнікі фестывалю атрымаюць яркія і незабыўныя ўражанні. Аргкамітэт      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей