Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Ізноў клічуць “Капыльскія пагоркі”

03.09.2013
Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі” пройдзе з 20 па 21 верасня гэтага года ў Капылі. Такое рашэнне прыняў Капыльскі раённы выканаўчы камітэт на аснове каляндарнага плана Рэспубліканскіх спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых і турысцкіх мерапрыемстваў Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь на 2013 год. У мэтах падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства ў раёне створаны аргкамітэт, якія ўзначаліў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня. Зацверджаны рабочы план па падрыхтоўцы і правядзенні Нацыянальнага фестывалю. У мінулую сераду адбылося першае пасяджэнне арганізацыйнага камітэта. Анатоль Жданеня засяродзіў увагу кіраўнікоў упраўленняў, аддзелаў райвыканкама, арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў на тым, што фестываль праводзіцца ў Капылі ўжо ў шаснаццаты раз, а значыць ёсць пэўны вопыт па арганізацыі падобнага мерапрыемства. Але гэта не азначае, што патрэбна расслабляцца. Спартыўнае свята выйшла ўжо на міжнародны ўзровень, а значыць патрабуе яшчэ большай аддачы. Вядучы спецыяліст Беларускай Федэрацыі лёгкай атлетыкі Сяргей Зыкаў паведаміў прысутным, што на спаборніцтвы збярэцца каля 1000 удзельнікаў, улічваючы і дзіцячую эстафету. Каманды будуць прадстаўлены з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і яе сталіцы. Таксама пацвердзілі свой удзел у мерапрыемстве каманды Латвіі, Літвы, Эстоніі. Чакаюцца заяўкі ад расійскіх каманд, у тым ліку з Тульскай вобласці і Якуціі. Сяргей Зыкаў канстатаваў, што Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі” – адзін з лепшых фестываляў у краіне, які спалучае ў сабе не толькі спаборніцтвы бегуноў, яркае пацвярджэнне прыхільнасці да здаровага ладу жыцця, але і прадстаўляе Капыльшчыну як куток народных талентаў, традыцый. На пасяджэнні аргкамітэта была закранута тэма фінансавання мерапрыемства. Яно будзе праводзіцца за кошт сродкаў Міністэрства спорту і турызму, Беларускай Федэрацыі лёгкай атлетыкі, абласнога і раённага бюджэту, а таксама з удзелам спонсараў. Ужо да 10 верасня неабходна сфарміраваць судзейскія брыгады і правесці інструктаж. Над гэтым ідзе работа. Таксама плануецца прыцягнуць да мерапрыемства і валанцёраў у агульнай колькасці 15 чалавек з ліку маладых людзей, якія будуць расстаўлены па трасе прабегу. Немалаважную ролю адыгрывае і пытанне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння свята. Многае ўжо выконваецца: выраб афіш, сувенірнай атрыбутыкі, рэкламныя расцяжкі, банеры, медалі, кубкі з сімволікай фестывалю, п’едэстал. Вялікая ўвага надаецца падрыхтоўцы горада да важнага мерапрыемства. Таму старшыня райвыканкама засяродзіў увагу кіраўніка КУП “Капыльская ЖКГ” Дзмітрыя Дзямідчыка на рамонце асфальтавага пакрыцця трасы спаборніцтва. Сюды будзе падключана і ДРБУ №124. Упрыгожванне плошчы, подыума і трасы спаборніцтваў, энергазабеспячэнне месца правядзення фестывалю, пажарная бяспека – усё гэта было разгледжана на пасяджэнні аргкамітэта. Вырашыліся пытанні размяшчэння ўдзельнікаў спаборніцтваў, іх харчавання, медыцынскага абслугоўвання, правя-дзення культурна-забаўляльнай праграмы, забеспячэння аховы правапарадку ў месцах пражывання спартсменаў і правядзення спаборніцтваў. Будучыя спаборніцтвы ўжо знаходзяцца ў цэнтры ўвагі сродкаў масавай інфармацыі. На беларускіх тэлеканалах пастаянна паказваюць рэкламны ролік аб “Капыльскіх пагорках”. Уключаюцца ў гэту работу і раённыя СМІ. Такі ж ролік можна пачуць у выпусках перадач “Раніца Капыльшчыны”, а на старонках “Слава працы” размесцяцца матэрыялы аб падрыхтоўцы да фестывалю. Анатоль Жданеня выказаў упэўненасць, што Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу “Капыльскія пагоркі” пройдзе на высокім узроўні і яшчэ раз пацвердзіць сваю вялікую значнасць у спартыўным і культурным жыцці нашай краіны. Марыя ШЭІНА      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей