29
Без палiва не застанёмся
02.09.2013
Як вядома, у першую чаргу Капыльскі філіял ДП “Мінаблпаліва” працуе для забеспячэння насельніцтва, устаноў сацыяльнай сферы і іншых спажыўцоў мясцовымі відамі паліва (дровамі і торфабрыкетам), аказвае ім паслугі па дастаўцы.
Акрамя гэтага ў філіяле можна распілаваць драўніну, вырабіць піламатэрыялы, таксама арганізавана брыгада па нарыхтоўцы дроў, якая аказвае паслугі і староннім арганізацыям.
Як паведаміў дырэктар філіяла Аляксандр Корзун, за сем месяцаў гэтага года было рэалізавана 6,1 тыс. тон торфабрыкету (104,4% да планавага задання), у тым ліку насельніцтву – 3,7 тыс. т. За гэты перыяд рэалізавана дроў 5,4 тыс. м3 (123,9%), насельніцтву – 1,7 тыс. м3. Увогуле ж за сем месяцаў палівам забяспечана 1590 домаўладанняў раёна. Па словах Аляксандра Аляксандравіча, дроў хапае і для насельніцтва, і для арганізацый. Зараз на іх нарыхтоўцы працуюць на тэрыторыі Уздзенскага лясгаса. Не першы год прыклад на гэтым участку паказвае брыгада пад кіраўніцтвам Юрыя Самілы.
– Як заўсёды, хачу звярнуцца да жыхароў раёна, – падкрэслівае Аляксандр Корзун. – Своечасовая падача заявак і выпіска цвёрдага паліва паскорыць працэс і не створыць паніку ў асенне-зімовы перыяд. Чым раней пачаць нарыхтоўку, тым больш своечасова можна забяспечыць тых, хто мае патрэбу.
Як адзначылі на прадпрыемстве, выручка ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг за студзень-ліпень склала 6603 млн рублёў, што на 143,4% больш, чым летась, рэнтабельнасць – 23,4%, выручка на аднаго працаўніка – 264 млн рублёў, або 29 тыс. долараў ЗША, яе рост – 195,1%, сярэднемесячная заработная плата – 4 458 300 рублёў, тэмп яе росту – 184,7%.
А вось інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 367 млн рублёў. Была праведзена мадэрнізацыя распрацоўкі дроў: састарэлае абсталяванне заменена высокапрадукцыйным станком па колцы і распілоўцы дроў. Працаваць на ім даверана майстрам са стажам Мікалаю Прымічу і Уладзіміру Баўтруку .
Сяргей КОЗЕЛ
Поделиться
Комментарии