Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

Про род Наркевичей-Ёдко рассказывают фотографии

08.09.2010
«Краявіды Наркевічаў-Ёдкаў. Да 175-годдзя Вітольда Наркевіча-Ёдкі» - пад такой назвай у раённым краязнаўчым музеі разгорнута выстава майстроў фотаклуба «Мінск», прадстаўленая Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеем. Фотаздымкі захапляюць сваёй прыгажосцю і моцай тых даўніх часоў. У цэнтры выставы - фотаздымкі сядзібы «Наднёман», пабудаванай у 1830 го- дзе. Маёнтак вядомы з 16 стагоддзя і належаў Алелькавічам, Радзівілам, а з 1823 г. - Ёдкам. Наднёман цесна звязаны з жыццём і дзейнасцю прафесара Якуба Наркевіча-Ёдкі, вядомага беларускага медыка і прыродазнаўцы. Сядзіба сфарміравана ў першай трэці 19 стагоддзя на высокім правым беразе ракі Нёман, якая працякае на тэрыторыі Уздзенскага раёна. Пры Якубе ў палацы і іншых пабудовах сядзібы былі абсталяваны электраграфічная, хімічная, электрабіялагічная лабараторыі. За сядзібай у лесе ў 1892 г. быў пабудаваны санаторый для лячэння нервовахворых і «слабагрудых» сродкамі электратэрапіі і мінеральнымі водамі. З гэтага ж года, што самае цікавае, у санаторыі была арга- нізавана вытворчасць кумысу (магчыма, упершыню на Беларусі) і кефіру. Сам род Наркевічаў-Ёдкаў налічвае больш за 200 асоб, якія валодалі маёнткамі і займалі дзяржаўныя пасады. За ўладараннем яшчэ караля Жыгімонта Старога першым, па сведчанні метрычнай кнігі, з 1518 г. пачаў пісацца Ягор Мікалаевіч Ёдка, які быў Мейшагольскім асабістым каралеўскім намеснікам. Паводле некаторых звестак, дзед Якуба Ануфры ўдзельнічаў у паўстанні 1831 г. і за гэта быў пажыццёва зняволены. Стрыечны брат вучонага Вітольд - выдатны хірург-акуліст, яго прозвішча і справы былі ўключаны ў амерыканскую медыцынскую энцыклапедыю.  Як сведчаць гісторыкі, пазнаў вопыт хірургіі ў Варшаве, Берліне.  Яму належаў маёнтак у в. Бабоўня. Аднойчы  ў лячэбніцу завітала маладая, прыгожая дзяўчына, якой неабходна была дапамога ўрача. Вітольд доўга абследаваў Марыю (так звалі дзяўчыну) і прызначыў ёй курс лячэння, разлічаны на месяц. За гэты час Вітольд не толькі вылячыў зрок царскай фрэйліне Марыі Сакаловай-Скварцовай, але і прапанаваў выйсці за яго замуж. У апошнія гады свайго жыцця Вітольд Наркевіч-Ёдка разам з жонкай  у сядзібе арганізавалі лячэбніцу, дзе ён вылечваў цяжкіх, нярэдка безнадзейна хворых. Абодва пахаваны ў Бабоўні. Родны брат Вітольда - рэвалюцыянер і выдатны інжынер  Ян Сільвестр Наркевіч-Ёдка меў невялікі маёнтак у Кацельніках. У 17-гадовым узросце ўдзельнічаў у паўстанні Кастуся Каліноўскага (1863 г.), быў сасланы ў Сібір, дзе каля года правёў у «каменным мяху». Яго жонка Алена прыходзілася пляменніцай Яну Дамброўскаму (польскі ваенны дзеяч, удзельнік напалеонаўскіх войнаў). Праз Яна Сільвестра мы выходзім на дэмакрата-юрыста, дэлегата І з’езда РСДРП у Мінску Казіміра Адамавіча Петрусевіча, які быў у шлюбе з яго дачкой Янінай... Па спадчыне маёнтак у Бабоўні перайшоў сыну Вітольда - Вітольду малодшаму (1864-1924 гг.), - вядомаму польскаму палітыку-сацыялісту, стваральніку сумесна з І. Пілсудскім Польскай сацыялістычнай партыі. Ён трымаў сувязь з Ф. Энгельсам, Г. Пляханавым, сустракаўся з У. Леніным. Знакаміты род Наркевічаў-Ёдкаў мае, як мы бачым, прамое дачыненне да Капыльшчыны. Фотаздымкі данеслі да нас непаўторную эпоху тых часоў, яшчэ раз паказваючы, якія славутыя людзі жылі на нашай зямлі. Хто ведае, можа і мы з табой, паважаны чытач, таксама з’яўляемся прадстаўнікамі якога-небудзь знакамітага роду. Давайце пацікавімся сваёй радаслоўнай. Павел ШЭІН, студэнт ІІІ курса аддзялення журналістыкі Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва Фота аўтара і з архіва фотаклуба “Мінск”

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей