
Арганізатары мерапрыемства — Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі пры падтрымцы ААТ “Белаграпрамбанк” прапанавалі канкурсантам цікавую і насычаную праграму. Да першага этапа спаборніцтваў — “Візітнай карткі” — сем’і падрыхтаваліся грунтоўна. Нават не стаў перашкодай дождж, які, дарэчы, ішоў амаль на працягу ўсяго дня. Гледачам канкурсанты паказалі сапраўдную канцэртную праграму. Былі тут песні, вершы і нават сцэнкі.
[caption id="attachment_29611" align="aligncenter" width="443" caption="«Візітная картка» сям’і Лазарэвічаў"]
Другое выпрабаванне — конкурс падворкаў. Тут сем’і таксама былі на вышыні: дамашнія закаткі, паляўнічыя трафеі, вышыўкі, карціны, вырабы з прыроднага матэрыялу — усё гэта ледзь умяшчалася на выставе “Сямейны падворак”. Нельга не адзначыць тут асабіста капылян: аформлена ўсё было з густам. Гэта і не дзіўна: галоўным кансультантам у афармленні выставы была дырэктар раённага Цэнтра традыцыйнай культуры Галіна Гурло. Дарэчы, падворак сям’і Лазарэвічаў быў прызнаны самым лепшым.
[caption id="attachment_29613" align="aligncenter" width="443" caption="Інтэрв’ю для першага нацыянальнага тэлеканала"]
Валерый і Святлана пры падтрымцы дачкі Валерыі справіліся “на выдатна” з конкурсам дрывасекі, не зарабіўшы штрафных балаў. Іх час быў другім. Добра звязаў Валерый Лазарэвіч і венік для лазні. А вось каня гаспадар з гаспадыняй распрагалі і запрагалі ўдваіх. На гэта сям’я патраціла адну хвіліну і сем секунд. У “Спартыўнай эстафеце” ўдзельнікі пераадольвалі ўмоўную багну, збіралі і сартавалі бульбу. Тут капыляне таксама былі на “вышыні”. Іх вынік значыўся сярод трох лепшых у конкурсе.
Самым складаным, па прызнанні ўдзельнікаў, стаў заключны этап — “Інтэлектуалы вёскі”, дзе неабходна было адказаць на пытанні, якія датычыліся традыцый беларусаў. [caption id="attachment_29616" align="aligncenter" width="443" caption="На вязанні венікаў для лазні"]
Пакуль журы падлічвала балы, у актавай зале базы адпачынку адбыўся невялікі канцэрт з удзелам бярэзінскіх артыстаў самадзейнасці. І вось самы прыемны і хвалюючы момант — узнагароджванне ўдзельнікаў і пераможцаў абласнога этапа. Ад арганізатараў маладзёжнага праекта, Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў сем’і атрымалі дыпломы, памятныя падарункі. А сям’я Валерыя і Святланы Лазарэвічаў разам з дыпломам пераможцаў абласнога этапа атрымала галоўны прыз — кухонны камбайн. Але для іх узнагароды яшчэ не скончыліся. Па прызнанні Валерыя, яшчэ да паездкі ў Бярэзінскі раён кіраўніцтва ТАА “Белармбудкомплекс”, дзе ён працуе намеснікам дырэктара па будаўніцтве, за перамогу таксама паабяцала памятны падарунак.
[caption id="attachment_29618" align="aligncenter" width="443" caption="Конкурс «Дрывасекі»"]
Комментарии