Працягваем знаёміць чытачоў нашай газеты з удзельнікамі конкурсу «Лепшае ветэранскае падвор’е», якое праводзіцца сёлета на Капыльшчыне ў шосты раз. Прыгледзьцеся, можа на здымках ёсць сядзіба вашых знаёмых, суседзяў. Парадуемся разам за людзей, якія з асаблівай любоўю і пяшчотай адносяцца да кожнага куточка свайго прысядзібнага ўчастка, клапоцяцца пра сваю маленькую Бацькаўшчыну.
Вера Аляксандраўна Кіявіцкая з в. Кіявічы ўжо не першы раз удзельнічае ў конкурсе. Вось і сёлета яе сядзіба патанае ў кветках, ствараючы добры настрой.

Сядзіба
Івана Канстанцінавіча Дылеўскага - адна з лепшых не толькі ў аг. Цімкавічы, але і на Капыльшчыне. Тут знайшлі месца кветкі рэдкіх гатункаў.
Кацярына Яфімаўна Дзятловіч з аг. Цімкавічы штогод прымае ўдзел у конкурсе і кожны раз здзіўляе сваёй фантазіяй, творчасцю, уменнем упрыгожыць прысядзібны ўчастак.
Ганна Сямёнаўна Кунцэвіч з в. Чарнагубава на сваёй сядзібе стварыла сапраўдны куточак хараства, да кветак дадала розныя мініяцюрныя архітэктурныя формы.
Ганна Аляксандраўна Фалько з в. Кукавічы не толькі стварае на сваім участку прыгажосць з кветак і іншых раслін, але і дапамагае іншым. Напрыклад, забяспечвае пасынкамі экзатычных дрэў усіх, хто жадае навесці прыгажосць на сваіх участках.

Сядзіба
Святланы Канстанцінаўны Швайбовіч з в. Сцяпуры гарманічна ўключае ў сябе непаўторны прыродны ландшафт і творчы падыход самой гаспадыні і яе мужа (абое - мастакі) да афармлення кожнага куточка. Усё зроблена з густам і вялікай любоўю.

На падвор’і
Аляксандры Пятроўны Нячай з в. Блеўчыцы вельмі цікавае афармленне, шмат экзатычных кветак.

З году ў год прыгажэе сядзіба
Анатоля Мікалаевіча Буцько з аг. Скабін. Дапаўняюцца разнастайныя кампазіцыі з кветак і раслін, якія вельмі радуюць вока.
Зінаіда Іванаўна Карповіч з в. Балгавічы раней працавала майстрам па азеляненні на адным з прадпрыемстваў Мінска. Набыты вопыт і сёння ў даволі паважаным узросце дапамагае рабіць сваю сядзібу непаўторнай.
Ніна Іванаўна Іванова з в. Праснакі - надзвычай добры чалавек. Яе шчырасць і адкрытасць праяўляюцца не толькі ва ўчынках, але і ва ўтрыманні сваёй сядзібы, прыгажосць і ўтульнасць якой не могуць пакінуць нікога раўнадушным.

Неаднаразова ўдзельнічае ў конкурсе
Таісія Адамаўна Гладкая з аг. Камень. Яе сядзіба дагледжана, расце мноства кветак.
Маіна Канстанцінаўна Канановіч з аг. Камень у конкурсе - першы раз. У гаспадыні - свае адметныя падыходы да навядзення парадку на сядзібе.

Нельга прайсці міма сядзібы
Барыса Барысавіча Касцюка з аг. Старыца, дзе заўсёды прыгожа, з’яўляецца шмат дапаўненняў, якія ўзбагачаюць участак, робяць яго ўтульным і сапраўдным месцам для адпачынку.

На сядзібе
Яўгеніі Аляксандраўны Якубовіч з аг Старыца заўсёды шмат кветак, усё дагледжана. Гэта гаворыць аб тым, што гаспадыня - надзвычай акуратны і творчы чалавек.

Любіць сваю сядзібу
Валянціна Іосіфаўна Загорская, якая жыве ў
аг. Пацейкі. Разам з мужам ствараюць прыгажосць з кветак, робяць участак утульным.

На прысядзібным участку
Ніны Пятроўны Тарчыла з в. Душава заўсёды парадак. Радуюць сваім хараством кветкі.

Яшчэ здалёк прываблівае сядзіба
Валянціны Міхайлаўны Жэбіт з аг. Пацейкі. Прыгажосць з мноства кветак тут наводзіцца не толькі на ўчастку, але і на вуліцы.

Неабыякавая да навядзення парадку на сваёй сядзібе
Марыя Іосіфаўна Рудзеня з в. Душава. І назва вуліцы Сонечная натхняе яе на стварэнне прыгажосці.

Другі год удзельнічае ў конкурсе
Яўгенія Мікалаеўна Цітко з в. Ч. Партызан. Яе сядзіба выдзяляецца асаблівым ландшафтам з морам кветак і разна-стайнасцю кампазіцый.
Ганна Васільеўна Паграбіцкая жыве ў
в. Душава на вул. Сонечнай. Таму і сядзібу сваю робіць такой жа светлай, нібы з сонечнымі промнямі.

Сядзіба
Веры Міхайлаўны Кіневіч з в. Ч. Партызан упершыню прадстаўлена на конкурс. Ёсць тут на што паглядзець, бо кожнаму куточку адведзена свая роля ў стварэнні агульнай непаўторнай кампазіцыі.

У
аг. Мажа сядзіба
Міхаіла Іванавіча Данілевіча выдзяляецца сваёй прыгажосцю, утульнасцю, акуратнасцю.

На ўчастку
Марыі Сямёнаўны Лосік з. в. Душава заўсёды расце шмат кветак, ствараюцца кампазіцыі з іх, што робіць сядзібу прыгожай.

Нягледзячы на ўзрост,
Марыя Сцяпанаўна Рымашэўская з в. Андросаўшчына стараецца наводзіць парадак на сваім двары, робіць яго ўтульным і прыгожым.
Праект падрыхтавала Марыя ШЭІНА
Фота Паўла ШЭІНА
Комментарии