Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

67

Навіны рэгіёна: (CMigrator copy 1)

27.08.2013
Цімкавіцкі сельсавет. Цімкавічы. Набыты новы аўтамабіль. Як вядома, пасля рэарганізацыі Вялікараёўскага і Браткаўскага сельсаветаў значна павялічылася тэрыторыя Цімкавіцкага. Менавіта таму для своечасовага наведвання ўсіх вёсак для сельвыканкама быў набыты новы аўтамабіль “Ніва-2140”. Таксама пры фінансаванні ААТ “Аўтапарк №21” (выдзелена 4,5 мільёна рублёў) была ўстаноўлена жалезабетонная агароджа на могілках у аграгарадку Цімкавічы.   Калодзезнае З’явілася сучасная агароджа На могілках гэтага населенага пункта праводзіцца пастаянная работа па добраўпарадкаванні. Вось і нядаўна за кошт сродкаў мясцовай улады і насельніцтва ўстаноўлена 172 м жалезабетоннай агароджы.   Доўгае Спілаваны старыя сосны Ужо доўгі час на мясцовых могілках выклікалі небяспеку старыя дрэвы. Днямі пытанне было станоўча вырашана:  спілавана  сем аварыйных сосен.   Славінка Ліквідаваны небяспечныя дрэвы Спілоўванне аварыйна-небяспечных дрэў праводзіцца і ў іншых населеных пунктах. Напрыклад, у п. Славінка пры дапамозе падраздзяленняў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, мясцовай улады ліквідавана звыш 30 дрэў. Таксама Капыльскім раёнам электрасетак у пасёлку заменена лінія электраперадач.   Руднае Укладзены асфальт На вул. Лясной у в. Руднае ўкла- дзены новы асфальт працягласцю каля 1 км. Работы выкананы сіламі ДРБУ-124. Дарэчы, новае пакрыццё з’явілася і на вул. Цэнтральнай у Вялікіх Прусах (1 км 200 м). Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей