Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Велатурысты з аграгарадка

26.08.2013
Велатурызм - гэта самы экалагічна чысты, бяспечныі карысны для здароўя спосаб вандроўкі. Ён прыцягвае не толькі хуткасцю (калі параўноўваць з класічным пешым турызмам), але і цікавымі маршрутамі, экскурсіямі і магчымасцю выдатнага адпачынку на прыродзе ў экзатычных умовах. Усю паўнату такога адпачынку адчуваюць выхаванцы гуртка па велатурызме раённага цэнтра дзіцячага турызму і краязнаўства, які працуе ў Семежаўскай сярэдняй школе. Пятнаццаць хлопчыкаў і дзяўчынак разам з кіраўніком гуртка Алегам Шчэрбам спасцігаюць асновы гэтага напрамку. Велатурызм – гэта станоўчыя эмоцыі і бязмежны пазітыў, упэўнены яны. Было б толькі здаровае жаданне круціць педалі. Акрамя пераадолення некалькіх кіламетраў на веласіпедзе юныя рамантыкі могуць хутка развесці касцёр, паставіць палатку, прыгатаваць смачную ежу на адкрытым вогнішчы. Уздоўж і папярок выхаванцы гуртка праехалі навакольныя мясціны. Але самым любімым месцам лічаць свой экалагічны “зялёны маршрут” “Міжрэчча Мажы і Морачы” з багатымі прыроднымі, культурнымі і гістарычнымі мясцінамі. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: выхаванцы гуртка. Фота аўтара      

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей