43
Размова аб надзённым (CMigrator copy 2)
26.08.2013
Падчас правядзення прамой тэлефоннай лініі з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталляй ЦАРКОВАЙ званкоў амаль што не было.
Таму і была выкарыстана такая магчымасць, каб задаць некалькі пытанняў, якія цікавяць нашых чытачоў.
Першае, на што звяртаеш асаблівую ўвагу, — на стале кнігі, прысвечаныя традыцыйнай кухні Семежава. Гэта — частка праекта, аб якім мы ўжо пісалі на старонках нашай газеты — “Семежаўскія кулінарныя традыцыі” ў рамках праекта “Жывая гісторыя майго краю”. Таму цікава, на якім этапе знаходзіцца яго рэалізацыя? Наталля Іванаўна адказвае:
— Вельмі цікава працаваць у гэтым напрамку. Зараз на сродкі, выдзеленыя зарэгістраваным таварыствам «Deutscher Volkshochschul-Verband eV», закуплена аргтэхніка для Семежаўскага ЦКіА, набыты прыгожы керамічны набор посуду. Па выніках экспедыцыі, якая адбылася мінулым летам, выдадзена кніга “Народная кухня Семежава”. Дарэчы, яна атрымалася вельмі цікавай. У верасні плануем правесці яе прэзентацыю. Аформілі набор паштовак з рэцэптамі семежаўскіх страў на англійскай і беларускай мовах. Усё ідзе ў нас, як запланавана. Хутка адбудзецца яшчэ адзін майстар-клас па прыгатаванні ежы.
— Раскажыце, калі ласка, як ідуць работы па рамонце дзіцячай бібліятэкі?
— Трэба адзначыць, што праектна-каштарысная дакументацыя была зроблена ў 2006 годзе. З таго часу кошт на будаўнічыя матэрыялы змяніўся. Таму дакументацыя знаходзіцца на экспертызе паўторна. У верасні плануецца правесці электронныя таргі, каб вызначыць будаўнічую фірму, якая і будзе праводзіць рамонтныя работы. У гэты тэрмін плануецца асвоіць 700 млн рублёў. На наступны год мы таксама ўжо падалі заяўку, каб было выдзелена фінансаванне.
да новага навучальнага года Дзіцячай школы мастацтваў?
— Ужо завершана замена ўсіх вокнаў. Адрамантавалі чатыры класы: па-новаму зрабілі столь, пафарбавалі сцены. На гэтыя работы затрачана 100 млн рублёў. Калі і далей працягваць тэму рамонту, то трэба адзначыць, што ідзе аднаўленне і Семежаўскага ЦКіА. Адрамантавана столь у фае. Зараз афармляем у стылі традыцыйнай вясковай хаты пакой, у яікм будуць адбывацца пасяджэнні клубнага аб’яднання “Семяжовачка”: плануем абшыць драўляным брусам сцены і замяніць вокны.
Тэлефонны званок прыпыніў нашу гутарку. На лініі — Віктар Дашкевіч з в. Калодзезнае. Ён паведаміў, што жыхары вёскі праводзяць работы па добраўпарадкаванні мясцовых могілак, дзе пахаваны і ахвяры, якія былі спаленыя нямецкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Зараз жыхары вёскі фарбуюць агароджу могілак. Дарэчы, сродкі на яе ўстаноўку былі часткова вы-дзелены райвыканкамам, некалькі сабралі вяскоўцы. Наталля Іванаўна паабяцала арганізаваць работу валанцёр-скага атрада, які акажа дапамогу ў пафарбоўцы агароджы.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Поделиться
Комментарии